Прыцягненне зямлі

Прыцягненне зямлі

Хлебароб. Гэта шчымліва-роднае, гордае званне многія з сённяшніх работнікаў ААТ «Максімавічы-Агра» атрымалі ў спадчыну яшчэ ад прадзедаў. І няхай сёння тут аруць зямлю ўжо трактары з камп’ютарным, спадарожнікавым упраўленнем, але ж аснова поспеху – людзі з моцнымі сялянскімі каранямі.

З гэтай кагорты і Валерый МАКАРЭВІЧ, адзін з лепшых трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Максімавічы-Агра». У яго жыцці, як ў прыказцы «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». Ён мясцовы, з суседняй Ліпніцы, Максімавіцкую сярэднюю школу скончыў. На малой радзіме і жыццё праходзіць, а ў працоўнай кніжцы – адзін запіс аб прыёме ў мясцовае сельгаспрадпрыемства.

За плячамі ўжо 35 гадоў шчырай працы на роднай зямлі. Увесь цёплы сезон Валерый Пятровіч заняты на ўнясенні мінеральных тукаў, хімпраполцы раслін: кукурузы, збожжавых і зернебабовых культур, падвозцы насення пад час яравой і азімай сяўбы, адвозцы зялёнай масы на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка. Спраў безліч! Пры любых абставінах кіраўніцтва ўпэўнена: Валерый Макарэвіч не падвядзе, работы выканае ў тэрмін, з поўнай адказнасцю, якасна.


З года ў год павышаецца яго прафесійнае майстэрства, а вытворчыя паказчыкі толькі растуць. Вось і ў сёлетнім жніве Валерый Пятровіч быў у лідарах, на камбайне КЗС-1218 намалаціў 950 тон збожжа і рапса, пераўзышоў свой мінулагодні вынік на 136%. Дарэчы, Валерый Макарэвіч на сваім камбайне аказваў сёлета дапамогу ва ўборцы ўраджаю ў Мсціслаўскім раёне, шчыраваў там напрацягу двух тыдняў у двух сельсгаспрадпрыемствах.


За гады працы ён неаднаразова выходзіў пераможцам раённых спаборніцтваў, яго поспехі адзначаны і абласнымі ўзнагародамі. Добрыя, працавітыя людзі на вёсцы заўсёды ў пашане, вось і Валерый Пятровіч карыстаецца заслужанай павагай і ў гаспадарцы, і сярод землякоў.
У гэтыя дні Валерый Макарэвіч прымае віншаванні ад родных і калег з важкай узнагародай – Падзякай Старшыні Савета Рэспуб­лікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь!

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость