Клічаўляне адправіліся ў вандроўе па Вялікаму Княству Сула

Клічаўляне адправіліся ў вандроўе па Вялікаму Княству Сула

Ліпень сёлета выдаўся даждлівы і гарачы. Але дожджык не перашкодзіў групе ветэранаў працы начале з Анатолем Гертманам, старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі, на камфартабельным аўтобусе адправіцца ў падарожжа да старажытнага мястэчка з мілагучнай назвай Сула. Гэты турыстычны маршрут даволі малады і вядомы ў нашай краіне пад назвай Парк сярэдневяковай гісторыі «Вялікае княства Сула».

З самых першых крокаў па гэтай цудоўнай зямлі і да развітання мы патрапілі ў беларускамоўнае асяроддзе, на сабе адчулі гасціннасць і добразычлівасць гаспадароў. Асаблівы каларыт і прыемныя ўражанні падарылі музыкі, якія праводзілі нас да прыстані. Падарожжа «з варагаў у грэкі» пачалося на дракары – ладдзі вікінгаў, якая даставіла ўсіх да прыстані варагаў эпохі ранняга сярэдневякоўя. Падчас падарожжа па возеры Сула можна было разгледзець старажытаславянскае гарадзішча, якое надзейна абараняюць вада, высокі частакол, старажавыя вежы і іншыя дэкарацыі.


На пляцоўцы старажытнаславянскіх культаў, такіх як паганскае капішча, пантэон багоў, прайшлі праз абрады, танцы і ачышчэнне агнём. Самыя цікаўныя зазірнулі ў хатку на курыных ножках, дзе паваражылі на будучыню, даведаліся, якія зёлкі дапамагаюць вылечыць тую або іншую хваробу і нават адчуць на сабе чароўны свет магіі. З драўляных пабудоў наш шлях пралягаў у эпоху сярэдневякоўя, дзе пануе замкавая архітэктура ў стылі готыка з элементамі барока, з рамантыкай старажытных замкаў і пышных баляў. Мы зазірнулі ў палацавы комплекс і апынуліся у часе праўлення Міндоўга. Да гэтага перыяду адносіцца вадзяны млын, ганчарня і кузня. Як у даўніну, тут і зараз вырабляюць посуд і куюць элементы да зброі тых часоў.


У зоне асветы мы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і развіцця роднай мовы, пісьменства і кнігадрукавання. У кнігарні можна было прасачыць увесь шлях развіцця беларускай літаратуры ад эпохі часоў Адраджэння да сучаснасці. Далей крочым да Ратушы, дзе нам нагадалі пра атрыманне Мінскам ды іншымі гарадамі старажытнай Беларусі Магдэбургскага права. Наведаліся і ў стылізаваную школу, дзе даведаліся пра асаблівасці адукацыі таго часу і нават пра віды пакарання непаслухмяных вучняў.


Эпоха шляхецтва прадстаўлена вельмі разнастайна. Пабудовы тут менш маштабныя. Больш за ўсё запомнілася гэтак званая каралеўская асамблея – там вітае дух рыцарства. Наведвальнікаў тут частуюць самаробнай гарэлкай, настоенай на зёлках. Цікава было завітаць і ў Беларускае мястэчка, дзе працуе пякарня, аптэка «Зёлкі», музей хлеба і сыру, майстэрня ткацтва, а таксама ў краму, шапавальскую хату і музей бортніцтва. На жаль, не хапіла сілы пабываць у лялечным тэатры «Батлейка» і даведацца пра гісторыю яго стварэння. Далей па вузкакалейцы ўсе разам пракаціліся ў адкрытым вагоне, які цягне за сабой конь.


Завяршылі падарожжа па сядзібна-паркавым комплексе наведваннем маёнтка Ленскіх. Вяртаючыся дадому, мы завіталі ў касцёл Святога Іосіфа ў Рубяжэвічах. Акрамя архітэктурных пабудоў вельмі ўразілі мясцовыя краявіды. Маляўнічая сажалка побач са стайняй, яркія фарбы лета, прыемная кампанія і добрае надвор’е зрабілі экскурсію ў Сулу яскравай і запамінальнай. Шчыра ўдзячныя Анатолю Барысавічу Гертману і Зоі Іванаўне Самец за арганізацыю цікавага падарожжа па родным краі.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

Это интересно

Как «купить» счастье: 7 вещей, на которые можно и нужно тратить деньги

25 июля 2025
Читать новость
Актуально

Клічаўляне адправіліся ў вандроўе па Вялікаму Княству Сула

25 июля 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

25 июля 2025
Читать новость
Жатва - 2025

Доска почёта по состоянию на 24 июля

25 июля 2025
Читать новость
Праздники

Уважаемые коллеги, дорогие ветераны!

25 июля 2025
Читать новость
Актуально

25 июля – День пожарной службы!

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем