З павагай да Радзiмы

З павагай да Радзiмы

Тыдзень роднай мовы прайшоў у ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя П.I.Кавалёва». Настаўнікі і вучні падрыхтавалі цікавую праграму, каб стаць бліжэй да беларускіх народных традыцый і гісторыі.

Панядзелак быў прысвечаны беларускай літаратуры. Конкурс газет «21 лютага – Дзень роднай мовы» і кніжная выстава «Пісьменнікі – юбіляры» чакалі ўсіх кнігалюбаў.

Пад час акцыі «Смак беларускай мовы», арганізаванай у аўторак, усе навучэнцы размаўлялі на перапынках толькі па-беларуску.

А які ж беларус без танцаў і песень? Серада выдалася асабліва рухомай, хлопцаў і дзяўчынак чакалі вясёлыя перапынкi «Беларускія танцы» і «Спяваем па-беларуску».

У чацвер навучэнцы школы падрыхтавалі музей-выставу «Прадметы побыту беларусаў» – прынеслі старыя, але каштоўныя рэчы, якія засталіся ад прабабулек і прадзядуляў. А яшчэ дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне «Смак роднага слова».

Беларуская кухня славіцца сваімі дранікамі, клёцкамі і аладкамі. Пятніца выдалася асабліва смачнай, бо ўсе жадаючыя маглі прынесці ўласна прыгатаваныя традыцыйныя стравы на выставу «Смак беларускай ежы». Таксама рабяты пісалі віншавальныя паштоўкі «Пажаданне роднай мове».

Завяршыўся тыдзень суботнімі турнірамі «Таямніцы роднай мовы» і «І роднай мовы хараство».

Нельга не адзначыць дзяцей, якія былі вядучымi ўсіх мерапрыемстваў на працягу тыдня і праяўлялі найбольшую ініцыятыву. Гэта навучэнцы 5 «А» класа: Арцём Харлап, Кацярына Рудзянок і Мiкiта Мацюшонак. А ўсіх тых, хто быў актыўным, з задавальненнем і ахвотна ўдзельнічаў у праграмах, можна назваць сапраўднымi беларусамi і патрыётамi роднага краю.

Тэкст і фота: Яна ПАПРУГА.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет рейсы в Тель-Авив

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Как Беларусь открывала дальнюю дугу? Никакой конспирологии — только факты!

5 декабря 2025
Читать новость
Безопасность

Опасный лёд: правила и рекомендации

5 декабря 2025
Читать новость
Это интересно

Кличевские школьники попробовали себя в профессии юриста

5 декабря 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве 6 и 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем