У раёне назіраеца дэфецыт кадраў

У раёне назіраеца дэфецыт кадраў

У Клічаўскім раёне, як і ў многіх іншых рэгіёнах, па-ранейшаму востра адчуваецца дэфіцыт кадраў, – адзначае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына ЛОСЕВА. – На 31 кастрычніка ў рэспубліканскім банку вакансій па нашым раёне значылася незанятымі амаль 200 рабочых месцаў.


На прадпрыемствах і ў арганізацыях не хапае як рабочых рук, так дыпламаваных спецыялістаў. Колькі работадаўцы гатовы плаціць тым, хто адклікнецца на вакансіі?
У рэспубліканскім банку па нашым раёне ёсць вакансіі з заработнай платай ад 2000 рублёў і вышэй. Гэта вакансіі галоўнага бухгалтара, урача-спецыяліста і г.д. Гэта і рабочыя спецыяльнасці: вальшчык лесу, аператары машыннага даення, вадзіцелі, трактарысты. Трэба адз­начыць, што амаль кожная арганізацыя раёна мае патрэбу ў работніках.


Сёлета ўпраўленне накіравала на навучанне 10 беспрацоўных грамадзян па спецыяльнасці «Машыніст (качагар) кацельнай», усе яны працаўладкаваны. Праводзіцца навучанне і па іншых рабочых спецыяльнасцях, у тым ліку – повар, прадавец, швачка і іншых.


За 10 месяцаў гэтага года ва ўпраўленне за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 253 чалавекі. З іх 242 – працаўладкаваны. Тым не менш, дэфіцыт рабочых рук і спецыялістаў у раёне па-ранейшаму вялікі, – канстатавала Марына Міхайлаўна.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет рейсы в Тель-Авив

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Как Беларусь открывала дальнюю дугу? Никакой конспирологии — только факты!

5 декабря 2025
Читать новость
Безопасность

Опасный лёд: правила и рекомендации

5 декабря 2025
Читать новость
Это интересно

Кличевские школьники попробовали себя в профессии юриста

5 декабря 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве 6 и 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем