У раёне назіраеца дэфецыт кадраў

У Клічаўскім раёне, як і ў многіх іншых рэгіёнах, па-ранейшаму востра адчуваецца дэфіцыт кадраў, – адзначае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына ЛОСЕВА. – На 31 кастрычніка ў рэспубліканскім банку вакансій па нашым раёне значылася незанятымі амаль 200 рабочых месцаў.
На прадпрыемствах і ў арганізацыях не хапае як рабочых рук, так дыпламаваных спецыялістаў. Колькі работадаўцы гатовы плаціць тым, хто адклікнецца на вакансіі?
У рэспубліканскім банку па нашым раёне ёсць вакансіі з заработнай платай ад 2000 рублёў і вышэй. Гэта вакансіі галоўнага бухгалтара, урача-спецыяліста і г.д. Гэта і рабочыя спецыяльнасці: вальшчык лесу, аператары машыннага даення, вадзіцелі, трактарысты. Трэба адзначыць, што амаль кожная арганізацыя раёна мае патрэбу ў работніках.
Сёлета ўпраўленне накіравала на навучанне 10 беспрацоўных грамадзян па спецыяльнасці «Машыніст (качагар) кацельнай», усе яны працаўладкаваны. Праводзіцца навучанне і па іншых рабочых спецыяльнасцях, у тым ліку – повар, прадавец, швачка і іншых.
За 10 месяцаў гэтага года ва ўпраўленне за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 253 чалавекі. З іх 242 – працаўладкаваны. Тым не менш, дэфіцыт рабочых рук і спецыялістаў у раёне па-ранейшаму вялікі, – канстатавала Марына Міхайлаўна.








