Расці, дрэўца!

Расці, дрэўца!

19 кастрычніка ў Беларусі праходзіў Адзіны дзень азелянення, аб’яўлены Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго мэта: прыцягненне ўвагі да акцыі «Разам для зялёнай Беларусі», прымеркаванай да Года якасці. У рамках экаакцыі садзяцца дрэвы, кустарнікі, закладваюцца паркі, алеі і сады, а таксама даглядаюцца ўжо высаджаныя дрэвы.

У рамках Адзінага дня азелянення нямала новых насаджэнняў з’явілася і ў Клічаве. У прыватнасці, каля 20 дэкаратыўных кустарнікаў вейгелы ў якасці зялёнай агароджы высаджана каля дзіцячай пляцоўкі новага шматкватэрнага жылога дома па завулку Пугачова, 2. Саджанцы каштанаў пасяліліся на вуліцы Ленінскай, уздоўж двухпавярховых дамоў № 77-79.
Але большая частка маладзенькіх каштанаў паса-
джана ў гарадскім парку. На пасадцы дрэў тут працавалі дэпутаты раённага Савета, работнікі райвыканкама, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РК «БРСМ». А арганізатарам мерапрыемства выступіла УКП «Жылкамгас». Дарэчы, ямы для пасадкі рабілі механізаваным спосабам, з дапамогай бензабура.
Як расказаў майстар участка «Добраўпарадкаванне» Дзяніс ГАЛАЦЭВІЧ, з 15 кастрычніка да 14 лістапада на тэрыторыі Магілёўшчыны праходзіць месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. У рамках яго такая работа праводзіцца ў раёне паўсямесна.
У прыватнасці, за бюджэтныя сродкі будзе выкананы вялізны аб’ём работ па азеляненні тэрыторый Доўгаўскага і Нясяцкага сельскіх Саветаў. Сродкі выдаткоўваюцца з бюджэту, а пасадачны матэрыял, як і зараз, будзе куплены ў пастаянным лясным гадавальніку Клічаўскага лясгаса.
Працягнецца і азеляненне тэрыторыі горада. У тым ліку – вуліцы Сацыялістычнай, гарадскога парку і іншых месцаў Клічава.

Последние новости

Актуально

Профилактика игровой зависимости

13 августа 2025
Читать новость
Кличевщина

Кличевские школьники исследуют растительный мир

13 августа 2025
Читать новость
Безопасность

Кличевский район газоснабжения напоминает о безопасном использовании газовой плиты

13 августа 2025
Читать новость
Кличевщина

О деятельности Молодежного совета рассказали в Кличевской центральной библиотеке

13 августа 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси запретили одежду под брендом Adidas

13 августа 2025
Читать новость
Актуально

Новые предметы будут введены в школах Беларуси с 1 сентября

12 августа 2025
Читать новость