Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

У рамках акцыі “Кожная пятніца, роднае сваё” мы пазнаёмім вас з цікавым прадметам, які расказвае нам пра побыт нашых продкаў.

У этнаграфічнай зале Клічаўскага краязнаўчага музея асобна размясціліся прадметы ручной працы – паясы.

Пояс вядомы з сярэдзіны 1-га тысчагоддзя. На Беларусі бытавалі пераважна паясы тканыя, плеценыя і вітыя. Старажытны і вельмі прыгожы рамесны спосаб стварэння трывалай арнаментаванай тасьмы, вузкіх рамянёў і паясоў – ткацтва і пляценне на дошчачках.

Пояс быў неадемнай часткай нацыянальнага адзення беларусаў. Ім падпяразвалі кашулі і верхняе адзенне. За поясам насілі сякеру, нож, ключы.

Мужчыны завязвалі пояс з правага боку, а жанчыны пятлёй злева. Хадзіць або садзіцца за стол «расперазаным» (без пояса) у многіх народаў лічылася непрыстойным.
Лічылася, што павязаўшы пояс, чалавек акрэслівае вакол сябе круг, які не дазваляе злым духам нашкодзіць яму.

Важнае месца адводзілася паясам ў розных абрадах, асабліва вясельным. Дзяўчына дарыла паясы сватам у час сватання, жаніху разам з кашуляй і нагавіцамі напярэдадні вяселля, бацьку і маці жаніха і іншым удзельнікам вяселля.

Поясам абвязвалі першы сноп ураджаю, які ставілі ў хате на покуці.

Паясам прыпісваліся розныя магічныя функцыі:
лічылі, што пояс дае чалавеку сілу, аберагае  ад хвароб і няшчасных выпадкаў. Каб у будучым сямейным жыцці быў дастатак, дзяўчына перад шлюбам развешвала паясы ў хлеве, свірне, над крыняй.

Запрашаем вас наведать залу Клічаўскага краязнаўчага музея “Культура і побыт земляробаў” каб бліжэй пазнаёміцца з прадметамі беларускай культуры.

Последние новости

Горячая линия

Горячая телефонная линия

7 ноября 2026
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём Октябрьской революции от руководства района

7 ноября 2026
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём Октябрьской революции от руководства Могилевской области

7 ноября 2026
Читать новость
Благовест

Благовест

6 ноября 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

6 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Вишинг: мошенничество под предлогом оказания помощи

6 ноября 2026
Читать новость