Датэрміновае галасаванне ў Клічаве

Датэрміновае галасаванне ў Клічаве

У Клічаве , як і па ўсёй Беларусі, трэці дзень ідзе датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта. Сёння на выбарчым участку № 1 з самага ранку клічаўляне робяць свой выбар. Камісія працуе ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і забяспечвае выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Многія выбаршчыкі маюць уласныя ручкі, некаторыя апранаюць маскі і гумавыя пальчаткі. Назіральнікі  таксама занялі адведзеныя ім месцы і сочаць за ходам галасавання.

Як толькі прабіла 10 гадзін, першым на ўчастку з’явіўся малады чалавек гадоў 30, літаральна праз некалькі хвілін сямейная пара сталага веку, потым зайшла маладая маці з двумя малышамі, з ёй дзве жанчыны…Чаргі каля сталоў камісіі няма, але людзі ідуць. Не прайшло і дзвюх гадзін, а ўжо больш за  два дзясяткі чалавек выканалі свой грамадзянскі абавязак.

Пацікавілася, чаму менавіта сёння людзі вырашылі прагаласаваць.

— Я трэці раз прымаю ўдзел у выбарах, галасую сёння па дзвюх прычынах: па -першае,   паколькі пандэмію ніхто не адмяняў, то лічу лепш зрабіць гэта без вялікай колькасці людзей на ўчастку, па-другое, у нядзелю збіраюся на запланаванае зараней мерапрыемства, — расказала Ірына.

— Мы заўсёды галасуем датэрмінова, — сцвярджаюць  суседкі Аляксандра Пятроўна і Марыя Міхайлаўна. — З выбарам вызначыліся, таму няма прычын чакаць 9 жніўня.

— Мы з унукам накіроўваемся ў Еўраопт, а заадно вырашыла прагаласаваць за будучага прэзідэнта, — з прыязнай усмешкай на вуснах абвясціла малажавая бабуля чароўнага малыша гадоў пяці.

Я трэці дзень назіраю за выбарамі. Павінна адзначыць, што ажыятажу не назіраецца, аднак актыўнасць выбаршчыкаў сёння значна вышэй, чым у першыя два дні. Сёння з 10 да 14 гадзін прагаласавала крыху больш за паўсотні выбаршчыкаў, учора — 101 чалавек, а ў першы дзень — 61. Усяго ў спісы выбаршчыкаў унесена крыху больш за 1630 чалавек, таму працэнт актыўнасці можна падлічыць самастойна.

Аліна Суднік.

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость