Цяпло – сінонім камфорту

Цяпло – сінонім камфорту

Восень у палову ўвабралася. У Клічаве, як і па ўсёй Беларусі, ды і ў суседніх краінах, пануе позняе бабіна лета. І не які там тыдзень, а ўжо добры месяц. Суха, сонечна, у  паветры плавае павуцінне. У народзе прыкмечана: «Шмат павуціння ў паветры – да яснай восені і марознай зімы».

Пакуль жа надвор’е трымае тэмпературныя рэкорды. Так, паводле даных Клічаўскай метэастанцыі, 14 кастрычніка слупок тэрмометра днём паказваў плюс 19,1 градуса! А па народных прыкметах, на Пакровы звычайна на зямлю кладзецца першы снег! Але ўсё ж сярэднесутачная тэмпература за названы дзень склала толькі на 0,5 градуса больш за шматгадовую кліматычную норму. Бо дні цёплыя, а ночы – ясныя, халодныя.

Аб маразах мы яшчэ і не задумваемся. Толькі не камунальнікі. Ужо ў канцы жніўня яны завяршылі ўсе падрыхтоўчыя работы і былі поўнасцю гатовы да ацяпляльнага сезона. Як расказала нам вядучы інжынер вытворча_тэхнічнага аддзела Клічаўскага УКП «Жылкамгас» Надзея Міхайлаўна КАЛУБАЙ, на балансе прадпрыемства параёне знаходзіцца 18 кацельных, якія ацяпляюць жылы фонд, установы адукацыі, аховы здароўя, гандлю і іншыя. У рамках падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду праведзены прафілактычны рамонт усіх гэтых кацельняў і выпрабаванне іх абсталявання. Кожны такі аб’ект, згодна з графікам, з канца ліпеня па жнівень прайшоў праверку Бабруйскай інспекцыі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду і Клічаўскай інспекцыі энерганагляду РУП «Магілёўэнерга», і на кожны з іх своечасова атрыманы пашпарт гатоўнасці.

У нашым горадзе амаль 20 кіламетраў цепласетак. У летні час адрамантавана іх цеплаізаляцыя, напярэдадні ўключэння ацяплення праведзены гідраўлічныя вы прабаванні цепласетак. У Клічаве замене_на 0,673 км старых цепласетак, якія функцыянавалі больш за 25 гадоў, на новую ПІ-трубу, якая характарызуецца доўгім тэрмінам эксплуатацыі і нізкай цепластратай. Работы выкананы на ўчастку цепласеткі ад вуліцы Савецкай да Чырвонаармейскай, да якой падключаны цяпер дзіцячы садок №1 і пяць двухкватэрных жылых дамоў.

Нарыхтаваны прадпрыемствам і належны запас паліва на ацяпляльны сезон. Так, па стане на 1 кастрычніка гэтага года было назапашана ўжо 10,5 тысячы шчыльных метраў кубічных дроў і 11 тысяч шчыльных метраў кубічных шчапы, у тым ліку ўласнымі сіламі – 1,2 тысячы шчыльных метраў кубічных дроў і 1,8 тысячы шчыльных метраў кубічных шчапы. Нарыхтоўка мясцовых відаў паліва працягваецца.

Зараз на ўсіх кацельных сельскіх участкаў УКП «Жылкамгас» і цэнтральнай гарадской кацельнай гарачая пара – пачатак ацяпляльнага сезона. Як паказвае практыка, менавіта ў гэты час узнікае безліч вытворчых дробных праблем, якія патрэбна аператыўна ўхіліць.

«Ацяпленне Клічава, – адзначае старшы майстар участка цеплатэхнікі Сяргей Іванавіч МАЦЮШОНАК, – мы пачалі з 3 кастрычніка. Паступова ўводзілі аб’екты аховы здароўя, адукацыі, будынкі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і, вядома ж, жылы фонд. Удакладню: у Клічаве мы падаём цяпло ў больш за 2000 кватэр. Хацеў бы адзначыць, што на запуск усёй сістэмы ацяплення ў горадзе даецца каля 10 дзён.

Асноўныя праблемныя рабочыя моманты ў такі перыяд – запаветрыванне сістэмы ацяплення, з_за чаго ў шэраг кватэрне паступае цяпло. Адсюль нямала заявак, ёсць скаргі ад людзей. Так, у першыя дні ацяпляльнага сезона ў дыспетчарскую прадпрыемства паступала іх штодня да 20-30. Натуральна, што я і 4 нашы слесары, газаэлектразваршчык як бы ні стараліся, а фізічна не маглі адразу дапамагчы ўсім. Яшчэ і такі момант. Толькі страўліван не паветра ў кватэрах верхніх, пятых, паверхаў шматпавярховых дамоў, дазваляе належным чынам падаць цяпло ў жыллё. Але часта такія кватэры пустуюць, замкнёныя, а іх уласнікі надоўга з’ехалі, жывуць у іншых гарадах, часам і краінах. Была сітуацыя, што летась УКП «Жылкамгас» нават дастаўляў такіх горагаспадароў на ўласным транспарце са сталіцы. Сёлета сітуацыя таксама жадае быць лепшай. Але ж мы прымаем усе меры, каб любую праблему вырашаць аператыўна».

Што ў цэлым да ацяплення горада, то яно праводзіцца ў адпрацаваным рабочым рэжыме. Цяпер – у рэжыме працеплівання. Будуць халады і маразы – тры катлы на мясцовым паліве цэнтральнай гарадской кацельні запрацуюць на поўную магутнасць. Турбуе адно: гэтыя катлы ў гарадской кацельнай старыя і патрабуюць ужо замены. Пры тэмпературы паветра ніжэй за 15 градусаў у работу падключыцца рэзервовы кацёл, што працуе на прыродным газе. Працоўны ж калектыў участка цепласетак – з’яднаная каманда прафесіяналаў. Справа забеспячэння горада цяплом – у іх надзейных руках.

У кагорце адданых і надзейных кадраў участка цеплатэхнікі – старшы аператар гарадской кацельнай Мікалай Аляксеевіч Шынкевіч, аператар Дзмітрый Аляксандравіч Бацюк і слесар па абслугоўванні газавага абсталявання Сяргей Уладзіміравіч Юркавец (на фота злева направа). Працуюць у адной змене. Разумеюць адзін аднаго з паўслова. Інакш нельга: у адказнасці за складанейшую і небяспечную сістэму гарадской кацельнай.

Фота зроблена на фоне аднаго з катлоў, што працуюць на мясцовым паліве. Вышыня яго 6 метраў, а спальваецца ў ім за суткі да 15 шчыльных метраў кубічных шчапы.

Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запущен интерактивный путеводитель для абитуриентов, поступающих в колледжи!

18 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Табак и вейпы под контроль: стартовало общественное обсуждение важного закона

18 июня 2025
Читать новость
МЧС информирует

В Кличевском районе отработали тактику борьбы с торфяными пожарами

17 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием заявлений на поступление в военные учебные заявления продлен до 19 июля

17 июня 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Александр Лукашенко вновь собрал выездной семинар по теме сельского хозяйства

17 июня 2025
Читать новость
Медицина

Лучших медиков района наградили в преддверии профессионального праздника

17 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем