«Песня роднай зямлі» на Клічаўшчыне

«Песня роднай зямлі» на Клічаўшчыне

Творчасць магілёўскага пісьменніка Алеся Казекі вядома шырокаму колу чытачоў. Яго творы прымушаюць задумацца над сэнсам жыцця, месцы кожнага ў ім, становішчам у свеце, складанасцю і шматграннасцю чалавечага вопыту і ўзаемаадносін паміж людзьмі. Шмат твораў заснаваны на сапраўдных падзеях, маюць біяграфічны характар. Прататыпамі галоўных герояў з’яўляюцца не выдуманыя персанажы, а рэальныя, блізкія яму людзі. У кнігу «Песня роднай зямлі», якая выйшла ў свет два гады таму, увайшла не толькі лірыка, але і паэмы «Марыйка» і «Медуніца», паэтычныя апавяданні «Час сяўбы» і «Радоўка». Так, галоўная гераіня паэмы «Марыйка» – гэта маці паэта Марыя Восіпаўна, якая цудам пазбегла гібелі ў гады вайны. Яе сястра Вольга з двума малымі дзецьмі і брат Аляксандр загінулі разам з іншымі жыхарамі вёскі Боркі Кіраўскага раёна ў час карнай спецаперацыі штурм­банфюрэра Дзірлі­вангера 15 ліпеня 1942 года. Фашысцкія вылюдкі тады ажыццявілі адну з самых буйных карацельных аперацый, ушчэнт знішчылі разам з жыхарамі акрамя Борак яшчэ 6 вёсак, спалілі звыш 2000 мірных жыхароў, дарослых і дзяцей. 16-гадовая Марыя якраз у гэты дзень вырашыла наведаць сястру, але ў вёску, акружаную ворагам, яе не пусцілі. Гэта сямейная трагедыя легла ў аснову паэмы «Марыйка». Паэма – рэквіем па ўсім бязвінным ахвярам мінулай вайны, у якой аўтар заклікае задумацца аб сэнсе жыцця, любіць і аберагаць ад ворагаў сваю Радзіму, каб ніколі не паўтарыліся такія жудасныя трагедыі. 

Сёлета на Магілёўшчыне рэалізуецца маладзёжны грамадска-патрыятычны праект, прысвечаны Году гістарычнай памяці, ініцыятарамі якога сталі абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага фонда міру пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама с дэманстрацыяй літаратурна-­пластычнай кампазіцыі, які атрымаў назву кнігі пісьменніка – «Песня роднай зямлі». Ідэю праекта ажыццявілі педагогі і навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, падрыхтавалі літаратурна-пластычны спектакль па матывах паэм паэта, старшыні Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Казекі «Медуніца» і «Марыйка». 

Удзельнікі праекту пабывалі ўжо ў многіх раёнах вобласці. У канцы мінулага тыдня да ўдзелу ў праекце далучылася моладзь Клічаўшчыны. У раённым Доме культуры сабралася шмат гледачоў: і моладзь, і дарослыя. Перад пачаткам да іх звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Галіна Данілкіна. Яна адзначыла важнасць гэтага праекту, які праходзіць у Год гістарычнай памяці, яго вялікае выхаваўчае значэнне для падрастаючага пакалення. Затым гледачоў пазнаёмілі з зместам пастаноўкі, якая складаецца з дзвюх частак. Першая – аповед пра каханне Месяца і Вады, гармонію Сусвету. У другой частцы «Марыйка» распавядаецца пра тое, што адбываецца з людзьмі, калі яны губляюць свае духоўныя каштоўнасці. 

Пастаноўка ў выкананні юных талентаў Магілёўшчыны не пакінула раўнадушнымі нікога. Паэмы з глыбокім антываенным сэнсам і выдатнае прафесійнае выкананне, цудоўнае валоданне роднай мовай выканаўцамі выклікалі моцны водгук у сэрцах гледачоў. Пасля прагляду яны ахвотна дзяліліся ура­джаннямі ад убачанага на сцэне. 

Дзіяна Лісава, вучаніца 8 класа:

– Мне спадабалася пастаноўка, выдатнае, прафесійнае выступленне юных акцёраў па-сапраўднаму ўразіла, вызвала шэраг самых розных эмоцый: ад радасці і захаплення да роспачы, страху. Столькі перажыванняў у адным спектаклі – гэта здорава! 

Ала Пятроўская, настаўніца:

– Мне вельмі прыемна было сустрэцца з пісьменнікам-земляком. Яшчэ больш прыемна было ўбачыць пастаноўку па матывах яго твораў на сцэне нашага Дома культуры. Ура­джана выступленнем юных акцёраў: кранулі да глыбіні, прымусілі моцна перажываць. Гэты праект нясе гістарычную праўду аб вайне, адкрывае ў сэрцах вышэйшыя чалавечыя якасці, выхоўвае пачуццё гордасці за свой народ, які не скарыўся перад ворагам, прымушае задумацца аб вялікай каштоўнасці міру на роднай зямлі.

Бажэна Максімовіч, навучэнка каледжа:

– Прыемна было слухаць радкі паэмы на роднай мове. Па-сапраўднаму ўразіла выступленне артыстаў, якія пастараліся данесці да гледачоў настрой паэм. Вельмі страшна было ў другой частцы пастаноўкі, калі ў вёску ўварваліся карнікі і ўчынілі расправу над мірнымі жыхарамі. Такое не павінна паўтарыцца ніколі!

С уважением,
Кличевская районная  газета  “Сцяг Саветаў”

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Есть такая профессия Родину защищать!

20 ноября 2024
Читать новость
Отделение ГАИ информирует

Меняй свой стиль на зимний

19 ноября 2024
Читать новость
МЧС информирует

Будни спасателей

19 ноября 2024
Читать новость
Безопасность

Обогреватели, камины –как избежать пожара в доме

19 ноября 2024
Читать новость
Официально

Приём граждан

19 ноября 2024
Читать новость
Официально

Прямые телефонные линии

19 ноября 2024
Читать новость