Ні хваста, ні лускі!

Ні хваста, ні лускі!

Кажуць, што калі  пажадаць такія словы  рыбакам  на дарогу, то іх лоў будзе абавязкова важкім. А на Клічаўшчыне ім ёсць дзе пасядзець з вудай! 

Як паведамілі ва ўпраўленні  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, рыбаводствам у раёне займаецца УКСП “Саўгас “Дабраволец” (плошча сажалкі  28,3 га), ААТ Нясята-АГРА” (сажалка “Буднеўская” 13,2 га), фермерская гаспадарка “Баярскае” Віталія МАЦЮШОНКА з вёскі Паплавы (3 га), індывідуальны прадпрымальнік Вячаслаў СМАРШЧОК з Магілёва (сажалка 3,3 га бліз  вёскі Закоркі  Каўбчанскага  сельсавета).

Рыбаводства  для  ААТ“Нясята-Агра” – адзін  з  дадатковах,  але  важных  вектараў  развіцця.  Сельгаспрадпрыемства на сажалцы “Буднеўскае”    аказвае  і платныя паслугі насельніцтву па лоўлі рыбы з выкарыстаннем аматарскіх арудзій лову.  Сёлетні сезон аматарскай лоўлі рыбы  адкрыты ў маі. Купіўшы білет, можна лавіць тут рыбу хоць і цэлы дзень, але ўлоў абмежаваны – да 5 кг.  (пасля гэтай вагі – іншы кошт білета). У  сажалцы  даўно атрымалі  “прапіску”   карп  еўрапейскі,  талсталобік,  белы   амур. Рыбу тут кормяць, ахоўваюць ад браканьераў і драпежных птушак. Мінулай восенню і  сёлетняй вясной сельгаспрадпрыемства зноў закупіла і запусціла ў сажалку па 1,5 тоны маладняку карпа, кожны вагой ужо да 150 грамаў. Чаму падрошчанага? Каб не знішчыла шчука, якой тут безліч, як і іншай рачной рыбы.

Ловяць рыбку на сажалцы “Буднеўскае” не толькі  рыбакі  з раёна, а і з усёй Беларусі.  Летась рыбалоўчая дзейнасць  сельгаспрадпрыемства была прыбытковай. За сёлетнія май-чэрвень прададзена амаль 100 білетаў. Пажаданне адно – лавісь рыбка вялікая і яшчэ большая!

Тэкст: Ніна ІЗОХ

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Первый этап репетиционного тестирования по 14 предметам пройдет в Беларуси с октября по декабрь

7 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Комитет госконтроля Могилёвской области

7 октября 2025
Читать новость
В комитете государственного контроля Могилёвской области

В центре внимания ­­–­­ торговля: нарушения выявлены в 8 из 12 проверенных магазинов.

7 октября 2025
Читать новость
МЧС информирует

Сводка работы кличевских спасателей за минувшую неделю

7 октября 2025
Читать новость
Культура

Районный совет ветеранов организовал увлекательную экскурсию в Гомель

7 октября 2025
Читать новость
Земляки

Любы пакорыцца МАЗ, калі вадзіцель – ас!

7 октября 2025
Читать новость