У раёне

У раёне

Да 100-годдзя ўтварэння СССР

У краязнаўчым музеі стартаваў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння СССР.

Сумесна з членамі раённай арганізацыі КПБ праводзяцца музейныя заняткі, лекцыі, сустрэчы для школьнікаў. Удзель­нікамі першай інтэрактыўнай лекцыі «Этапы вялікага шляху» сталі вучні 7 класа сярэдняй школы №1 Клічава. 

У 8 «А» і 9 «Б» класах сярэдняй школы №2 прайшлі класныя гадзіны на тэму «100 гадоў утварэння СССР». Пад час сустрэч старшыня раённай арганізацыі КПБ Лілія ЖАЎНЯК расказвала клічаўскім школьнікам аб гісторыі і развіцці магутнай краіны – СССР, аб тым як жылі ў ёй людзі, а таксама аб гісторыі Клічаўскага раёна. 

Дарога да абеліска

На Клічаўшчыне працягваецца абласная патрыятычная акцыя «Дарога да абеліска», адна з галоўных задач якой – добраўпарадкаванне мемарыяльных аб’ектаў.

Сёлета ў сувязі з надвор’ем право­дзіцца работа па ачыстцы ад снегу месцаў баявой славы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца помнікам воінскай славы і месцам пахавання абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, якія знаходзяцца ў гарадской чарце, уздоўж дарог з высокай інтэнсіўнасцю руху, а таксама цэнтральным помнікам сельскіх населеных пунк­таў.

Актыўны ўдзел у акцыі прыняў валанцёрскі атрад Бацэвіцкай сярэдняй школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Ірынай ГАЛАЦЭВІЧ, якія ў аграгарадку Бацэвічы расчысцілі ад снегу тэрыторыю, што прылягае да помніка воінам, загінуўшых за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву УКСП «Саўгас «Вольса» разам з спецыялістам па ідэалагічнай рабоце Таццянай ЛАСЕНКА ачысцілі ад снегу памятны знак на месцы прызямлення першага самалёта з Вялікай зямлі 14 ліпеня 1942 года, што побач з адміністрацыйным будынкам сельгаспрадпрыемства.

У рамках патрыятычнай акцыі такая работа была праведзена на брацкай магіле каля вёскі Гонча і на месцы спальвання мірных грамадзян у аграгарадку Доўгае. У цэлым жа ў акцыі прымаюць удзел навучэнцы розных школ раёна і прадстаўнікі працоўных калектываў.

У Клічаве ўстанавілі галоўную ёлку У Клічаве на гарадской плошчы яшчэ 6 снежня ўстанавілі навагоднюю елку. Вышыня зялёнай лясной госці каля 10 метраў, а прыехала яна з Ганчанскага лясніцтва. Яе мантаж заняў няшмат часу, і ўжо ў пятніцу, 9 снежня, работнікі 

УКП «Жылкамгас» па традыцыі ўпрыгожылі елку гірляндамі нагодніх агенчыкаў. 

Але … Сёлета галоўная навагодняя елка Клічава будзе мець сваю рызынку. Як паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Святлана МЯЗЯН, частка тых сродкаў, што зарабілі жыхары раёна на красавіцкім суботніку, а дакладней, амаль 9 тысяч рублёў, прызначаецца на закупку ўпрыгожванняў для елкі і на навагоднюю ілюмінацыю. А гэта – 60 шароў у чырвона-залатых колерах, 8 святлодыёдных гірляндаў, кожная па 20 метраў. Работа яшчэ не завершана. Застаецца крышачку пачакаць! 

Последние новости

Профсоюзы

Профсоюзный прием на Могилевщине пройдет в конце ноября

15 ноября 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

На контроле – бюджетные средства

15 ноября 2024
Читать новость
Наши новости

Прямые телефонные линии

15 ноября 2024
Читать новость
Культура

ПРОГРАММА мероприятий областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2024» в г. Климовичи

15 ноября 2024
Читать новость
Молодёжь

Будущее в руках молодых

15 ноября 2024
Читать новость
Официально

«День Совета»: обмен опытом и знакомство с сельской инфраструктурой

13 ноября 2024
Читать новость