У раёне.

У раёне.

Алімпіада: крок у свет дасягненняў

На мінулым тыдні ў раёне завяршыўся другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 130 навучэнцаў школ, а таксама 10 навучэнцаў УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Пераможцы гэтага ўзроўню, якія занялі ў абласным рэйтынгу з 1 па 26 месцы, запрошаны на абласны этап алімпіяды, па выніках якога ўладальнікі дыпломаў I і II ступеняў выступяць на чацвёртым, заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Па выніках раённага этапу прадметных алімпіяд скарбонку дасягненняў навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г.Клічава» папоўнілі 10 дыпломаў I ступені, 6 – Дыпломаў II ступені і 1 дыплом III ступені!
Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 імя П.І. Кавалёва» заваявалі 2 дыпломы I ступені, 2 дыпломы II ступені і 1 дыплом III ступені. Адзін навучэнец гэтай школы адзначаны пахвальным водгукам.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны: 3 навучэнцы ДУА «Бацэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», 1 навучэнец ДУА «Дзмітраўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» і 1– вучань ДУА «Пярэкальская сярэдняя школа».
З 10 па 14 студзеня праходзіць абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ёй прымае і каманда Клічаўскага раёна, у складзе якой 14 вучняў з абедзвюх гарадскіх школ, а таксама з Бацэвіцкай і Дзмітраўскай школ.
Шчыра жадаем ім высокіх рэзультатаў у абласным этапе!

Снег, сняжок, белая завіруха…

Куды ні кінь вокам – белае пульхлае снежнае пакрывала. Як паведамілі метэаролагі Клічаўскай метэастанцыі, за 9-10 студзеня ў раёне выпала дэкадная норма ападкаў у выглядзе снегу. На ўчора сярэдняя яго вышыня складала
19 сантыментраў. Асабліва снегу радуецца дзятва, вось дзе ёй раздолле настала! А ў дарожнікаў і камунальнай службы – «гарачы» час! Трэба ж тэрмінова чысціць, пасыпаць супрацьгалалёднай сумессю вуліцы, двары шматпавярховак, мясцовыя аўтадарогі і рэспубліканскія аўтатрасы. Таму з самага ранку 10 студзеня ў Клічаве і ва ўсіх сельскіх населеных пунктах працавалі людзі і тэхніка УКП «Жылкамгас», ЛДД №724 РУП «Магілёўаўтадар» ДЭУ-72 і філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» ДРБУ №126. Зіма для іх заўсёды экзамен на прафесіяналізм.

«Паведамляльнік у кожны дом»

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва з 4 студзеня ў Беларусі праходзіць акцыя «Паведамляльнік у кожны дом» па папярэджванні гібелі людзей ад пажараў у жылым фондзе.
Як сведчыць статыстыка, за 2021 год у Магілёўскай вобласці адбылося 793 пажары, якія забралі жыцці 104 чалавек. У Клічаўскім раёне было летась 26 пажараў, у якіх загінулі 5 чалавек.
Супрацоўнікі РАНС раюць: па-першае, строга прытрымлівацца пажарнай бяспекі, па-другое, устанавіць аўтаномныя пажарныя паведамляльнікі ў жылых пакоях. Гэты прыбор рэагуе на задымленне, падае магутны гукавы сігнал, які можа пачуць не толькі чалавек, які спіць, але нават і яго суседзі. Прыслухаемся да спецыялістаў! Не будзем эканоміць на бяспецы – жыццё і здароўе даражэй!

Ніна Ізох

Последние новости

Актуально

“Пиджак, жилет, брюки”. Минобразования законодательно закрепило требования к деловому стилю одежды 

4 июня 2025
Читать новость
Общество

Семейная память: сотрудники Кличевского ОВД с детьми посетили памятные места Беларуси 

3 июня 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко прибыл с визитом в Китай. Рассказываем, что на повестке

3 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Под видом электриков –мошенники

3 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

Благоустройство по новым правилам

3 июня 2025
Читать новость
Праздники

«Звонкое лето – детства планета» –­ под таким названием ­1 июня прошёл праздник для юных кличевлян

3 июня 2025
Читать новость