У раёне

У раёне

Новы падыход да звыклай дыспансерызацыі

Як расказаў галоўны ўрач УЗ «Клічаўская ЦРБ» Ігар ДЭЦЫК, з пачатку года ў райбальніцы, як і па ўсёй Беларусі, дыспансерызацыя дарослага і дзіцячага насельніцтва праводзіцца па новых правілах. Змяненні ўнесены пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №83. Згодна з ім, зараз дыспансерызацыя накіравана на медыцынскую прафілактыку, прапаганду здаровага ладу жыцця і выхаванне адказнасці людзей за сваё здароўе. Дзіцячае насельніцтва дзеліцца на дзве ўзроставыя групы: да 1 года і з 1 да 17 гадоў. А дарослыя: з 18 да 39 (дыспансерызацыя – 1 раз у тры гады) і з 40 гадоў і старэй (штогод).

Зараз першы этап пры наведванні ўрача дарослымі – праходжанне анкета­вання, якое ўключае 24 нескладаныя пытанні пра вас і ваша здароўе. У ім 4 блокі на выяўленне фактараў рызыкі сардэчна-сасу­дзістай сістэмы, развіцця цукровага дыябету, анкалагічных і хранічных абструктыўных захворванняў лёгкіх – захворванняў з самай высокай смяротнасцю і інваліднасцю.

Дарэчы, анкетаванне можна прайсці анлайн або ў традыцыйнай форме, запоўніўшы анкету. Па выніках анкетавання кожнаму чалавеку будуць дадзены рэкамендацыі аб тым, якія патрэбна прыняць меры, каб паклапаціцца пра сваё здароўе.

І яшчэ. Дыспансерызацыю па новых правілах рэкамендавана прайсці літаральна ўсяму даросламу насельніцву Клічаўшчыны, а гэта каля 11,5 тысячы чалавек.

Акцыя «Абеліск»

Штогод ва ўстановах адукацыі Клічаўшчыны праходзіць акцыя «Абеліск». Гэту добрую традыцыю навучэнцы школ раёна разам з педагогамі падтрымліваюць пастаянна, рэгулярна прыводзяць у парадак помнікі і абеліскі. Зімой дзеці разам з настаўнікамі расчышчалі помнікі і абеліскі ад снегу, а з наступленнем цяпла займаюцца ўборкай і добраўпарадкаваннем іх тэрыторый.

На сёння такую работу па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў правялі навучэнцы Дзмітраўскай, Каўбчанскай, Пярэкальскай сярэдніх школ, а таксама сярэдняй школы №2 г. Клічава. 

Добраўпарадкаванне месцаў пахавання воінаў і партызан, помнікаў і абеліскаў – гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі і бясконцай удзячнасці тым, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.

Усяго ж установы адукацыі раёна пастаянна добраўпарадкоўваюць тэрыторыі 52-х помнікаў і абеліскаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Адпачнем культурна!

Арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва – галоўнае ў дзейнасці калектыву раённага Дома культуры. Дарослых і дзяцей запрашаюць на заняткі ў аматарскія аб’яднанні. Праводзяць тут і нямала мерапрыемстваў. Напрыклад, толькі напрацягу 20 красавіка ў РДК пройдуць: раённыя конкурсы «Дарогамі вайны» і «Праз гады, праз вякі – помніце», справаздачны канцэрт ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава».

28 красавіка на сцэне РДК выступіць тэатр цыганскай песні «Жемчуга» (г. Мінск). Білеты ўжо ў продажы! 

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Президент

Лукашенко дал интервью американскому блогеру, представителю новых медиа Марио Науфалу

28 февраля 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

28 февраля 2025
Читать новость
Информация МВД

Поступайте в академию МВД

28 февраля 2025
Читать новость
Общество

Нарушения Правил ведения охотничьего хозяйства и охоты

28 февраля 2025
Читать новость
Общество

Оздоровление детей по новым правилам

28 февраля 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Гнутые линии венской мебели

28 февраля 2025
Читать новость