У РАЁНЕ

У РАЁНЕ

Хлебаробы рыхтуюцца да веснавой сяўбы

Зіма ў  палову толькі ўвабралася, а сяльчане ў клопатах аб будучым ураджаі. У гаспадарках раёна  ідзе рамонт  сельскагаспадарчай тэхнікі  да  веснавой яравой сяўбы. І спачатку той, што  першай выйдзе на палеткі:  энерганасычаных трактароў і  прычапных агрэгатаў да іх:  плугоў, культыватараў, сеялак. Адна  з надзённых  задач – вывазка на палеткі арганічных угнаенняў, бо як угноіш  зямлю, так і ўраджаем яна аддзячыць.

Паводле даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на 16 студзеня ў раёне ўжо вывезена на палі пад яравую сяўбу 2023 года 115 тысяч 650 тон арганічных угнаенняў, што складае 76% да плана нарыхтоўкі (сярэднеабласны паказчык – 54%). Самыя вялікія аб’ёмы і значныя тэмпы работ ва УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ», дзе  вывезлі пад будучыя пасевы кукурузы і бульбы 45 тысяч 600 тон арганікі, а гэта 109% да плана. Работа працягваецца.

Актыўна вядуць вывазку арганікі і ў ААТ «Коўбча-Агра» –10 тыс. 700 тон (97%), ва УКСП «Саўгас «Вольса» – 24 тысячы 200 тон (93%).

Цёплага хлеба водар

Клічаўскія хлебапёкі за суткі выпякаюць каля 2,5 тоны хлебабулачных вырабаў: хлеб фармавы, падавых гатункаў, багеты, батоны, пірагі і іншае.

Вынікова працуе і кандытарскі цэх. Вось і да навагодніх і калядных святаў яго майстры прыгатавалі больш як 1,5 тоны тартоў, пірожаных, кандытарскіх салодкасцей і іншых вырабаў, якія карысталіся попытам спажыцоў.

Штодня, яшчэ да 7 гадзін раніцы, хлебныя аўтамашыны, гружаныя свежымі хлебабулачнымі вырабамі, ад’язджаюць ад склада гатовай прадукцыі. Іх дарогі – ва ўсе гарадскія і сельскія гандлёвыя кропкі раённага спажывецкага таварыства. Разам з іншымі прадуктамі харчавання клічаўскі хлеб дастаўляюць да жыхароў мноства невялічкіх вёсак і аўталаўкі прадпрыемства.

Клічаўскі хлеб да спадобы і жыхарам суседняга Быхаўскага раёна. Радуе, што попыт там толькі павялічваецца.

У музей – за тайнамі акіянаў

З 20 снежня ў краязнаўчым музеі працуе прывазная выстаўка «Застылыя тайны 5 акіянаў». 

Дзеці і дарослыя могуць пазнаёміцца з унікальнымі жыхарамі марскіх глыбіняў: некалькімі відамі чарапахаў і іншымі жывымі амфібіямі, дзіўнымі ракавінкамі і непаўторнымі караламі. А для групавых экскурсій прапануецца і гульня «Прыгоды дапытлівай чарапахі». 

Ехала Каляда ў чырвоным вазочку

Зберагаючы спадчыну продкаў, весела, ярка і масштабна адзначылі калядныя святы на Клічаўшчыне. 

Раней, некалькі гадоў таму, дзіцячы калядны абрад «Куры» існаваў і ў Віркаве. Але мясцовыя дзеці выраслі, замяніць іх няма каму. Таму па ўзгадненні з сталічнымі экспертамі вырашана праводзіць гэты абрад у бліжэйшай вёсцы. 

13 студзеня раённы Дом культуры сумесна з ДУА «Пярэкальская сярэдняя школа» правялі абрад у вёсцы Пярэкаль па варыянце калядавання віркаўскіх «курэй». З дзіцячым калектывам на месцы займалася Валянціна ЛАПАЦІНА, педагог-­арганізатар школы, а метадычную дапамогу аказала Жана АЧЫНОВІЧ, спецыяліст па фальклоры, загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Дома культуры.

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость