Навіны Клічаўшчыны

Навіны Клічаўшчыны

«Другое дыханне» малога бізнесу
Пакуль адны трывожацца з-за эканамічнага крызісу, другія пачынаюць свой бізнес. Так, у раёне з пачатку года (па стане на 23 красавіка) сваю справу адкрылі 15 індывідуальных прадпрымальнікаў. Большасць з іх – жыхары Клічава. Але малы бізнес развіваецца і ў сельскай мясцовасці. У прыватнасці, у аграгарадку Доўгае адкрыта індывідуальнае прадпрымальніцтва ў сферы рознічнага гандлю, у Старым Востраве – рамонту машын і
абсталявання, у Дзмітраўцы і вёсцы Паплавы – у сферы лесанарыхтовак. Дарэчы, у Клічаве ў гэтым годзе з’явіліся і новыя камерцыйныя арганізацыі: ААТ «ІРЭЛЕКА» (рэстаранная дзейнасць) і ААТ «Дазіметр БАЙ» (неспецыялізаваны оптавы гандаль).

У сажалцы «Буднеўская» «прапісаўся» лінь

Рыбаводства – адзін з дадатковых вектараў развіцця ААТ «Нясята-АГРА». У сваёй сажалцы «Буднеўская» пло шчай 13 гектараў сельгаспрадпрыемства разводзіць карпа еўрапейскага, таўсталобіка, белага амура. Водзяцца тут таксама шчупакі і карасі. А нядаўна ў вадаём засялілі малька ліня, якога набылі ў рыбаводчай гаспадарцы «Свіслач» Асіповіцкага раёна. Вядома, да таварнай рыбы яму расці і расці!
Затое ладную вагу ўжо «нагуляла» рыба іншых відаў. Аматарам рыбнай лоўлі застаецца пачакаць, пакуль скончыцца яе нераст.
У ААТ «Нясята-АГРА» абяцаюць адкрыць сезон аматарскай лоўлі рыбы на платнай аснове з 1 чэрвеня.

Тэрмінал – у аўталаўцы!
96 сельскіх населеных пунктаў Клічаўшчыны абслугоўвае раённае спажывецкае таварыства. Для гэтай мэты задзейнічана тры аўталаўкі. Працуюць яны ад клічаўскіх магазінаў «Універсам», «Ольса», «Цэнтральны». Гандлёвае абслугоўванне вяскоўцаў вя дзецца згодна з зацверджаным графікам. Звычайна магазін на колах бывае ў кожнай вёсачцы 2-3 разы на тыдзень, і пакупнікам прапануецца даволі вялікі пералік прадуктаў харчавання.
Ёсць у прадаўцоў аўтамагазінаў і кніга папярэдніх заявак. Заказаў – атрымаў з дастаўкай на дом! Хтосьці пастаянна заказвае камбікорм, збожжа для скаціны, хтосьці – будаўнічыя матэрыялы або складаную бытавую тэхніку.
Для зручнасці пакупнікоў, а ў сезон сярод іх шмат дачнікаў, у аўтамагазінах будуць устаноўлены тэрміналы для разліку банкаўскай картачкай. Літаральна ўчора новае абсталяванне ўстаноўлена ў першы аўтамагазін, які працуе ад магазіна «Універсам».
Ніна ІЗОХ

Последние новости

Единый день информирования

Единый день информирования: глава района встретился с молодёжью и работниками колледжа

10 сентября 2026
Читать новость
Горячая линия

Тематическая горячая линия пройдёт 11 сентября

10 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Новый лидер молодёжи Кличевщины

9 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Председатель райисполкома проводит встречу с молодыми специалистами здравоохранения

9 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Клятва на верность Отечеству: присяга молодых офицеров

9 сентября 2026
Читать новость
Конкурсы

Конкурс «Моя история с Китаем» приглашает к участию всех желающих.

9 сентября 2026
Читать новость