У раёне

<strong>У раёне</strong>

Якаснае насенне – аснова ўраджаю

Шчодры ўраджай пачынаецца з здаровага насення. Не сакрэт жа, што сяўба высакаякасным насеннем дае прыбаўку да ўраджаю ў 15-20%, а калі і больш.

Паводле даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, для яравой сяўбы-2023 будзе выкарыстана 533 тоны насення яравых культур, што атрымана з мінулагодняга ўраджаю ў сельгаспрадпрыемствах, яшчэ 53 тоны элітнага насення – аўса, ячменю, грачыхі – закупяць у элітгаспадарках Беларусі.

Сёння практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна ўжо завяршылі ачыстку насенннага матэрыялу ад прымесяў. Дапамога ў гэтай важнай справе спатрэбілася толькі УКСП «Саўгас «Доўгаўскі», якую яму і аказала ААТ «Максімавічы-Агра».

Узоры ад кожнай партыі ачышчанага насення гаспадаркі адправілі ў дзяржаўную раённую інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін на праверку для вызначэння пасяўных якасцяў і атрымання аб тым адпаведнага пасведчання.

Зараз усё насенне знаходзіцца ў «стане спакою»: чакае свайго часу ў схові­шчах і складах. Але як толькі прыйдзе веснавое цяпло, установіцца плюсавая сярэднесутачная тэмпература, сельгаспрадпрыемствы пачнуць актыўную работу па пратручванні насеннага матэрыялу.

Дом у вёсцы – за адну базавую!

Аграгарадкі Бацэвічы, Заполле і яшчэ 18 вёсак уваходзяць у склад Бацэвіцкага сельсавета. Сёння тут можна купіць дом усяго за адну базавую велічыню.

Як паведаміла старшыня Бацэвіцкага сельвыканкама Галіна БАГАМОЛОВА, адна з задач мясцовай улады – скарачэнне ліку пустуючых дамоў. Такая дзейнасць рэгламентуецца адпаведным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года №116. Летась такая работа праведзена ў вёсках Усохі і Асавы, у якіх было выяўлена 12 пустуючых дамоў. Вынік: 5 такіх дамоў знесена (2 – за кошт уласнікаў, 3 – за бюджэтныя сродкі сельвыканкама), 4  рашэннем раённага суда прызнаны безгаспадарнымі, адзін з якіх прада­дзены без правядзення аўкцыёну за адну базавую велічыню, а 3 будуць знесены. У адносінах яшчэ 2-х дамоў уласнікі падалі ўведамленні, што будуць самі карыстацца гэтым жыллём і належным чынам добраўпарадкоўваць тэрыторыю. Адзін дом будзе хутка знесены.

Як бачым, пры вострай патрэбе можна затанна набыць у вёсцы ўласнае жыллё. Істотна: у Клічаўскім раёне такія дамы, паводле рашэння аблвыканкама, прадаюцца без аўкцыёну. З пачатку 2023 года ў Беларусі створаны і дзейнічае агульна­рэспубліканскі адзіны рэестр пустуючых дамоў, куды паступае ўся інфармацыя.

Сустрэчы школьных сяброў

Па добрай традыцыі ў першую суботу лютага школы раёна, як і ўсёй Беларусі, запрашаюць выпускнікоў на вечар сустрэч. Гэты дзень заўсёды доўгачаканы і хвалюючы як для колішніх вучняў, так і для педагогаў школ. У кожнай з навучальных устаноў свая праграма мерапрыемстваў. Але будуць канцэрты, пад­рыхтаваныя цяперашнімі школьнікамі, выстаўкі, ганаровыя госці – юбіляры выпускнікі, шчырыя словы, падарункі, кветкі, а ўвогуле ўрачыстая, святочная атмасфера. Людзі ўсіх узростаў зноў стануць адной школьнай сям’ёй, і будзе гучаць бясконцае «а помніш?»…

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Культура

Быть достойными их Великой Победы!

29 января 2025
Читать новость
МЧС информирует

Будни спасателей

28 января 2025
Читать новость
В комитете государственного контроля Могилёвской области

Нечестный маркетинг

28 января 2025
Читать новость
Земляки

Наш Герой

28 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Мы выбрали своего лидера!

28 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Главная ценность государства и семьи – дети!

26 января 2025
Читать новость