У раёне. Клічаўшчына развіваецца дынамічна

У раёне. Клічаўшчына развіваецца дынамічна

15 ліпеня адбылося пасяджэнне райвыканкама з удзелам раённай вертыкалі ўлады, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На павестку дня было вынесена пытанне «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту раёна за 1-е паўгоддзе 2022 года», галоўнымі дакладчыкамі па якім былі Наталля БУРЛАКОВА, намеснік старшыні райвыканкама, і Наталля МІХАЛАП, намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама. Таксама былі заслуханы кіраўнікі асобных прадпрыемстваў, якія расказалі аб іх дні сённяшнім і асноўных шляхах развіцця. Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама Віктар РЭБКАВЕЦ падкрэсліў, што Клічаўскі раён – стабільна-дынамічны рэгіён, які станоўча развіваецца, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы ў час санкцый. Таксама ён зрабіў шэраг прапаноў для кіраўнікоў.

***

Учора, 18 ліпеня, прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме ажыццявіла Святлана ШУТАВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Пад час рабочага візіту ў раён Святлана Аляксандраўна таксама наведала месцы баявой славы Клічаўшчыны. 

У госці да землякоў – у Максімавічы!

Добрая традыцыя ёсць у аграгарадку Новыя Максімавічы – ладзіць улетку сустрэчы землякоў. На сваю малую радзіму з усіх куточкаў Беларусі ды і розных краін свету злятаюццца, што птушкі, мясцовыя ўраджэнцы – і знакамітыя ўжо асобы, і проста добрыя людзі. І гуляе, спявае свята, бо ладзяць яго з размахам і ўсёй адказнасцю. Пануе тут тады і настрой, і душэўнасць, бо дзе ж лепей, як ні дома, побач з аднавяскоўцамі, суседзямі, сябрамі дзяцінства?

Вось і зноў 30 ліпеня Новыя Максімавічы запрашаюць землякоў на сустрэчу, якая пачнецца ў 13.00. 

Гасцей свята чакае цікавая культурная праграма. Адно з мерапрыемстваў – устаноўка закладнага каменю на месцы колішняй прыпісной Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Ліпніца, якая была разбурана ў 20-я гады мінулага стагоддзя. 

Па грошы – у лес 

Клічаўшчына – старонка лясная, багатая на грыбы і ягады, таму штогод у нас актыўна ідзе сезон нарыхтовак. Вось і зараз у лес за яго дарамі адпраўляюцца і стары, і малы, бо сямейны бюджэт можна някепска папоўніць. Многія працуюць у лесе сем’ямі, каб, напрыклад, купіць усё неабходнае дзецям да школы. 

Закуп дікарослай прадукцыі ў сельчан і гараджан вядуць як прадпрыемствы, нарыхтоўшчыкі раённага спажывецкага таварыства, так шэраг індывідуальных прадпрымальнікаў.

Хоць сёлета цана на грыбы і ягады жадае быць лепшай, але людзі выкарыстоўваюць шанс: папрацаваў колькі гадзін – маеш у руках наяўныя грошы.

Последние новости

День энергетика

Чтобы в домах всегда был свет

22 декабря 2024
Читать новость
Поздравление

Уважаемые работники и ветераны энергетической службы района!

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость