Юныя акцёры з Дзмітраўкі заваявалі ў абласным конкурсе два прызавыя месцы!

У  снежні  на  базе  ДУА  “Цэнтр  творчасці  дзяцей  і  моладзі  горада  Бабруйска”  адбыліся  конкурсныя  выступленні  v  абласнога  дзіцячага  конкурсу  тэатральнага    мастацтва.
Перад  прафесійным  журы,  у  састаў  якога  ўваходзілі  выкладчыкі  УА  “Магілёўскі  дзяржаўны  каледж  мастацтваў”,  у  намінацыях  “Тэатральныя  калектывы”,  “Выканаўца  сцэнічнай  мініяцюры”,  “Індывідуальны  выканаўца”  вы-ступілі  навучэнцы  дзіцячых  школ  мастацтваў  з   Клічава,  Асіповіч,  Глуска,  Кіраўска,  Бабруйска.
Па  словах  членаў  журы,  асноўная  мэта  конкурсу – выяўленне  і  падтрымка  юных  дараванняў,  развіццё  іх  творчых  здольнасцей.  Бо  тэатр   сам  па  сабе – цудоўны  сродак  выхавання  па-сапраўднаму  духоўнай  і  гарманічна  развітой  асобы.
Сярод  вялізнай  колькасці  індывідуальных  выканаўцаў,  выхаванцаў  тэатральных  калектываў  і  аддзяленняў  высокімі  ўзнагародамі конкурсу  былі  адзначаны:  узорны  фальклорны  гурт  “Купалачка”  (кіраўнік  Наталля  Коктыш)  і  выхаванцы  Дзмітраўскага  філіяла  ДУА  “Дзіцячая  школа   мастацтваў  горада  Клічава”.
Наша знакамітая  “Купалачка”  ў  намінацыі  “Тэатральны  калектыў”  прадставіла  на  суд  журы  маляўнічы народны  абрад  “Велікоднае  гулянне”  з карагодам  “Ваджэнне  Лукі” (такі  даўней  бытаваў  ва  Усакіна,  Сушы),  гульнямі, у  тым  ліку  качанне  таўкачом  фарбаванага  велікоднага  яйка,  песнямі.
Выхаванцы  мастацка-эстэтычнага  класа  Дзмітраўскага  філіяла (настаўнік  Тамара  Кузьміч,  выкладчыца  прадмета  “Тэатральная  гульня”)  у  сваім  конкурсным  выступленні  прадставілі  сцэнічную  мініяцюру  “Учора  была  вайна”.
Не  так  даўно  ў  Клічаў  прыляцела  добрая  вестка.  Падведзены  агульныя  вынікі  v  абласнога  дзіцячага  конкурсу тэатральнага мастацтва.  У  ім  нашы  землякі  сталі  двойчы  лаўрэатамі:  “Купалачка”  заваявала  1-е  месца,  юныя  акцёры  мастацка-эстэтычнага  класа – 2-е  месца,  калектывы  ўзнагароджаны  дыпломамі  адпаведных  ступеней.
Гэты  конкурс  яшчэ  раз  даказаў,  што  таленавітыя  дзеці  таленавітыя  ва  ўсім!  Віншуем  юных  артыстаў  і  іх  выкладчыкаў  з  перамогай!

Н.  Мікалаева.

Последние новости

Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Министерство по налогам и сборам совместно с операторами электронного документооборота проводит работу по нескольким направлениям

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем