Энергія яе душы

Можна  смела  сцвярджаць,  што  год  2013  для  клічаўлянкі  Аліны  Вайтусёнак  стаў  лёсавызначальным.
Малады  спецыяліст  у  гандлі  яшчэ  навічок.  Пасля  выпускных  экзаменаў  у  Магілёўскім  каледжы  спажывецкай  кааперацыі  яе  прынялі  на  работу  ў  раённае  спажывецкае  таварыства  і  назначылі  загадчыцай    аддзела  трыкатажу  і  верхняга   адзення  ўнівермага.  З юначым  запалам  і  максімалізмам,  з  пэўным  багажом  ведаў  яна  прыступіла  да  працы  і  літаральна  праз  пару  самастойных  працоўных  тыдняў    зразумела,  што  ў  выбары  прафесіі  не  памылілася.    Ветлівай  і  далікатнай,  Аліне  вельмі  падабаецца  абслугоўваць  пакупнікоў,  знаёміцца  з  маркамі  і  вытворцамі  прадукцыі  лёгкай  прамысловасці,  гадзінамі  сядзець  за  камп’ютарам,  выбіраючы  модныя  тэндэнцыі  і  кірункі,  каб  насычаць  паліцы  магазіна  прыгожым  і  якасным  адзеннем  беларускіх  вытворцаў.  Нямала  часу  праводзіць  яна  “на  колах” – у  паездках  на  базы  і  фабрыкі  за  таварамі.
Гандлёвае  абслугоўванне  заўсёды,  а  сёння  асабліва, патрабуе  ад  прадаўца  ветлівасці,    высокага  ўзроўню  прафесіяналізму,  удзячнасці  і  паважлівых   адносін  да  пакупніка.
Уменне  бачыць  галоўнае, крэатыўнасць  і  смеласць  дазваляюць  маладой  загадчыцы  аддзела  наводзіць  патрэбныя  сувязі  і фарміраваць  сетку  пастаўшчыкоў.
Не  паспела  дзяўчына  пачаць  самастойную  працоўную  біяграфію,  як  ёй  выпала  вялікая  адказнасць – прадставіць  раён  на  абласных  спаборніцтвах  прафе-сійнага  майстэрства.  Тады  з  задачай                 Аліна  справілася  на  выдатна  і  заняла  першае  месца  сярод  прадаўцоў,  якія  гандлююць  прамысловымі  таварамі.
Наперадзе  было  новае  выпрабаванне  і  яшчэ  адна  праверка  на  прафесійную  прыгоднасць – рэспубліканскі  конкурс.  Разрываючыся  паміж  працай  і  рэпетыцыямі,  якія  праходзілі  ў  Бабруйску,  яна  старалася  не  ўпускаць  галоўнага  –  выконваць  даведзены  план  продажу.
Фартуна  была  на  баку  дзяўчыны  і  ў  спалучэнні  з  прыроднай  прыгажосцю,  адказнасцю  за  даручаную  справу  і  бясконцай  любоўю  да  прафесіі  дала  вынік.  Трэцюю  прыступку рэспубліканскага  п’едэстала  гонару  ўпершыню  за  гісторыю  конкурсу пакарыла  прадстаўніца  Клічаўскага  раённага  спажывецкага  таварыства  Аліна  Вайтусёнак!  Малайчына,   Аліна!  Мы  ганарымся  табой!  Дарэчы,  каманда  «Магілёўскія  юнгі»  ў  намінацыі  «Лепшае  каманднае  прывітанне»  заняла  І  месца.
Застаецца  яшчэ  дадаць,  што  сёлета  Аліна  паспяхова  вытрымала  ўступныя  экзамены  і  стала  студэнткай-завочніцай  Гомельскага  гандлёва-кааператыўнага  ўніверсітэта.  І  можна  не  сумнявацца,  што  і  гэту  вышыню  яна  паспяхова  возьме,  бо  ад  бацькоў,  Алены  Паўлаўны  і  Сяргея  Сцяпанавіча,  у  спадчыну  атрымала  невычэрп-ную  крыніцу  працавітасці,  напорыстасці  і  старання  ў  любой  справе.

Аліна  Суднік.

Последние новости

Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Министерство по налогам и сборам совместно с операторами электронного документооборота проводит работу по нескольким направлениям

9 июля 2025
Читать новость