Хлебаробскія будні

Апошняя  ліпеньская  дэкада – самы  разгар  жніва.  На  палях  усюды  кіпіць  работа:  снуюць  туды-сюды  камбайны  і  магутныя  МАЗы, узнімаючы  за  сабой  слупы  пылу. Дарагая  кожная  хвіліна  сонечнага  надвор’я.  Ужо  сабраны  ўраджай  рапсу,  цяпер  збажыной  папоўняць  элеватары.
Найхутчэй,  без  страт  стараюцца  сабраць  вырашчаны  ўраджай  хлебаробы  КСВК  «Калгас  імя  Леніна».  Штодня  на  калгасных  палетках  працуюць  5  экіпажаў  камбайнераў,  заўсёды  нагатове  вадзіцелі  грузавікоў.  Па  словах  галоўнага  агранома  гаспадаркі  Івана  Міхайлавіча  Гайдурава,  ужо  ўбрана  палова  ўсіх  пасеваў.
У  гэтыя  дні  «ленінцы»  ўбіраюць  трыцікале.  Ураджай  ня-дрэнны,  у  сярэднім  42 ц/га.  Парадавалі  таксама  рапс  і  соя.  Сёлета  ў  гаспадарцы  сабралі  715  тон  рапсу,  які  займаў  300  гектараў  плошчы, а  ўраджайнасць  соі  нават  рэкордная –            16 ц/га.
Сярод  правафланговых  жніва  ў  калгасе – камбайнеры  Андрэй  Пархуцкі  з  памочнікам  Уладзімірам  Белакурскім,  Леанід  Кушавараў  з  памочнікам  Антонам  Івановым,  вадзіцелі  МАЗаў  Уладзімір  Харлап  і  Мікалай  Струк.

Алена  ГАНЧАРОВА.
На  здымку  (злева  направа):  камбайнер  Л. М. Кушавараў
і  галоўны  аграном  гаспадаркі  І. М. Гайдураў.

Последние новости

День учителя

Уважаемые учителя, работники системы образования и ветераны педагогического труда!

5 октября 2025
Читать новость
Районные "Дожинки"

Уважаемые аграрии Могилёвщины!

4 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

«Необучаемых людей не бывает»

3 октября 2025
Читать новость
День учителя

Зажигающие искру

3 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Награды не за слова, а за поступки!

3 октября 2025
Читать новость
Общество

Хранительница детства

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем