У раёне

У раёне

Пасадзі сваё дрэва 

З 9 па 16 красавіка ў Беларусі пройдзе штогодняя акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году гістарычнай памяці. ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у пасадцы лесу. Для гэтага неабходна загадзя патэлефанаваць па нумары тэлефона 78-866 (намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце) або звярнуцца ў лясніцтвы, у якіх ужо вызначаны ўчасткі для пасадкі, зарэгістравацца.Так, клічаўляне і вяскоўцы могуць звярнуцца ў Віркаўскае, Клічаўскае, Патоцкае і Бацэвіцкае лясніцтвы. У кожнае з іх будзе завезены пасадачны матэрыял лясных культур з пастаяннага ляснога гадавальніка лясгаса. Работы хопіць усім! Давайце разам прымножым лясы Клічаўшчыны!

У Клічаве адкрыты «Пункт дабра» для дапамогі бежанцам з Украіны 

Як паведаміла першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Юлія КОМАР, у Клічаве працуе дабрачынная пляцоўка «Пункт дабра» па зборы рэчаў першай неабходнасці для людзей, якія прыбываюць з Украіны ў Беларусь. Дапамагчы могуць усе жадаючыя. Патрэбныя рэчы першай неабходнасці – шампунь, вадкае мыла, зубная паста, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі, пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання.«Пукт дабра» працуе ў Клічаўскім раённым камітэце БРСМ па адрасе: вул. Ленінская, 53, кабінет №26.

І гэта ўсё вясна! 

Менавіта чараўніцы вясне прысвячаўся нядаўні музычны салон ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава». Вясна – гэта не толькі абуджэнне прыроды, але і росквіт лепшых памкненняў душы. Вясна – гэта пяшчотныя першацветы, узнёслыя пачуцці, усмешкі і натхненне. Менавіта вясне прысвячалі свае знакамітыя палотны Бацічэлі, Ван Гог, Ціцыян, мастакі-перасоўнікі, з творчасцю якіх і пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства. А што больш яскрава можа перадаць мелодыку вясны як ні музыка, тым больш напісаная рускім геніем Пятром Чайкоўскім? Вялікаму кампазітару прысвячалася асобная старонка музычнага салона, бо інакш і нельга. Той, хто нарадзіўся вясной – людзі асобыя, творчыя, ранімыя, натхнёныя. Усе з задавальненнем яшчэ раз згадалі пра такіх вялікіх творцаў – Леанарда да Вінчы, Уільяма Шэкспіра, Зігмунда Фрэйда, Уладзіміра Набокава, Міхаіла Булгакава і многіх іншых.Вясна – гэта гармонія, цёплыя адносіны паміж людзьмі, якіх нам зараз так не хапае, бо асабістыя зносіны замянілі гаджаты і інтэрнэт. А шчасце – гэта простыя рэчы: бачыцца з сябрамі і роднымі, сонейка ў небе, блакіт нябёс, мір на зямлі. Менавіта вясною мы святкуем самае светлае свята – Дзень Перамогі. І тое, што было, ніколі нельга забыць, патрэбна помніць!Пра ўсё гэта гаварылі вядучыя праграмы, яскрава і ўзвышана праз жывую музыку, цудоўныя песні выказалі настаўнікі школы мастацтваў: Руслан ХРЫСТАВОЙ, Кацярына СУРАВЕЦ, Іна ЮРКАВЕЦ, Алена Шчэрбіч, Сандра ЯШЧУК, Ірына ГАБРУСЬ, Арцём ВААКС, Вольга ДЫМАВА, Станіслаў ВІНАГРАДАЎ, Алена ШУМСКАЯ, Юлія ГАЛДЫБАН.Як і заўсёды, удзельнікі музычнага салона, а гэта настаўнікі, работнікі культуры, жыхары райцэнтра, былі шчыра ўдзячныя арганізатарам за хвілінкі сустрэчы з цудоўным светам мастацтва. Не хлебам жа адзіным жывы чалавек…

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем