Сіроты пры жывых бацьках

На  пытанні  адказвае  Валянціна  Сяргееўна  КЛЕПЧА,  дырэктар  раённага  сацыяльна-педагагічнага  цэнтра.

НАША  ДАВЕДКА
Валянціна  Сяргееўна  КЛЕПЧА

Скончыла  Магілёўскі  педагагічны  каледж,  Магілёўскі  дзяржаўны  ўніверсітэт  імя  А. Куляшова,  Акадэмію  паслядыпломнай  адукацыі,  дзе  набыла  дасканалыя  веды  ў  галіне  практычнай  псіхалогіі.
Настаўніца  пачатковых  класаў,  педагог-псіхолаг,  кансультант.
Замужам,  мае  трохгадовага  сына  Арсенія.
Жыццёвае  крэда  педагога:  зрабіць  жыццё  дзяцей  лепшым.

Сацыяльнае  сіротства,  або  сіроцтва  пры  жывых  біялагічных  бацьках.  На  вялікі  жаль,  з’ява  даволі  распаўсюджаная  ў  нашым  грамадстве.  Не  выключэнне  і  наш  раён. У  2006  годзе  тут быў  створаны  дзіцячы  сацыяльны  прытулак,  які  ў  2012  годзе  рэарганізаваны  ў  раённы  сацыяльна-педагагічны  цэнтр.  За  гэты  час  тут  прайшлі  рэабілітацыю  273  чалавекі,  у  асноўным  дзеці  ва  ўзросце  ад  3-х  да  18  гадоў.
Толькі  згодна  з  Дэкрэтам  Прэзідэнта  № 18  у  гора-бацькоў  было  адабрана  130  хлопчыкаў  і  дзяўчынак.  25  чалавек  пазбаўлены  бацькоўскіх  правоў  у  адносінах  да  37  дзяцей.  87  дзетак  вернуты  ў  біялагічныя  сем’і,  8  займелі  апякунскую  сям’ю,  6 – прыёмную, 8  выхоўваюцца  ў  доме  сямейнага  тыпу,  17 – у  дзяржаўных  установах.  Узначальвае  цэнтр  Валянціна  Сяргееўна  Клепча.

— Валянціна  Сяргееўна,  на  Вашу  думку, чаму  ў  нашым  грамадстве  не  менее  дзяцей-сірот  пры  жывых  бацьках?  Што  ляжыць  у  аснове  сямейнай   безадказнасці  і  нядобранадзейнасці?
– У  ліку  значымых  для  чалавека  каштоўнасцей  адна  з  самых  важных,  канечне ж,  сям’я.  На  вялікі  жаль,  быць  татамі  і  мамамі  нідзе  не  вучаць.  Кожны  чалавек  набывае  вопыт  сямейнага  жыцця  ў  бацькоўскім  доме  і  потым  пераносіць  існуючую  мадэль  у  сваю  сям’ю.  Добра,  калі  чалавек  удумліва  падыходзіць  да  стварэння  сям’і  і  імкнецца  будаваць  уласную  па  нейкіх  правілах  і  канонах,  калі  адбірае  ўсё  самае  лепшае  ад  бацькоў  і  роду  свайго,  калі  зацікаўлены  стварыць  няхай  не  ідэальную,  але  вельмі  спрыяльную  атмасферу  ў  доме,  дзе  камфортна  ўсім  членам  сям’і.  Ніхто  не  кажа,  што  гэта  проста  і  лёгка.  Гэта  вельмі  цяжкая  паўсядзённая  карпатлівая  праца  мужоў  і  жонак,  татаў  і  маці,  сыноў  і  дачок,  дзядуляў  і  бабуль,  у  ролі  якіх  на  розных  этапах  жыцця    кожнаму    абавязкова  давядзецца  пабыць.
Тыя,  хто  не  здольны  да  самааналізу  і  крытычнага  ўспрымання  сябе  і  ўсяго,  што  адбываецца  наўкола,  хто  не  задумваецца  над  наступствамі  тых  або  іншых  дзеянняў,  хто  плыве  па  цячэнні  і  не  прыкладае  намаганняў  пераадольваць  цяжкасці,  знахо-дзяць  выйсце  ў  спіртных  напоях.  Менавіта  алкагалізм  бацькоў  і  ёсць  галоўная  прычына  дзіцячай  бяды  і  сіротства.   Дарэчы,  у  нашым  банку  даных  зарэгістравана  34  сям’і,  у  якіх  76  непаўналетніх  знаходзяцца  ў  сацыяльна  небяспечным  станові-шчы.
– Раскажыце,  калі  ласка,  якім  чынам  выяўляюцца  такія  сем’і?
— Сігналы  аб  цяжкім  або  небяспечным  становішчы  ў  сям’і  паступаюць  да  нас  або  ў  камісію  па  справах  непаўналетніх  ад  нераўнадушных  людзей,  ад  педагогаў,  работнікаў  службаў,  сельвыканкамаў.  Так,  летась  нам  паступіў  71  сігнал  аб  сямейнай  нядобранадзейнасці,  і  толькі  ў  8  выпадках  інфармацыя  не  пацвердзілася.  Сёлета  ўжо  маем  28  паведамленняў.  Па  кожным  выпадку  спецыялістамі  нашага  цэнтра  вядзецца  спецыяльнае  расследаванне,  да  якога  прыцягваюцца  спецыялісты  іншых  службаў  і  ведамстваў:  педагогі,  медыкі,  інспектары  інспекцыі  па  справах  непаўналетніх,  супрацоўнікі  аддзела  па  надзвычайных  сітуацыях  і  сельвыканкамаў.
– Валянціна  Сяргееўна,  думаю,  што  не  ўсе  людзі  могуць  самастойна  справіцца  з  нейкімі  жыццёвымі  калізіямі.  Адным  не  хапае  смеласці,  іншым – упэўненасці  быць   зразумелымі,  трэцім  проста  няма  з  кім  падзяліцца  сваёй  праблемай.  Знаёмства  з  Вамі  дае  падставы  сцвярджаць,  што  Вы  не  проста  вельмі  адукаваны  ў  сваёй  галіне  спецыяліст, а  і  высокакласны  практыкуючы  псіхолаг,  валодаеце  тэхнікай  пясочнай  тэрапіі.  Што  можаце  прапанаваць  насельніцтву  раёна?
– Па-першае,  дзякуй за  такую  ацэнку,  а  па-другое,  у  наш  цэнтр  можа  звярнуцца  кожны  жыхар  раёна  з  любым  пытаннем  і атрымаць  кваліфікаваную  псіхалагічную  кансультацыю  як  у  прыватнай  гутарцы,  так  і  па  тэлефоне  50– 888.
–  Дзякуй  за  змястоўную  гутарку,  поспехаў  у  працы  Вам  і  ўсяму  калектыву  цэнтра.
Мне  застаецца  дадаць:  па  тэлефонах  50-797  і 51-222  можна  паведаміць  аб  фактах  сямейнага  насілля,  злоўжывання  алкаголем,  нядобрасумленным  выкананні  бацькоўскіх  абавязкаў  або   аб  фактах               жорсткага  абыходжання  з  дзецьмі.  Не  будзьце  раўнадушнымі  і  па  магчымасці  дапамажыце  дзецям,  над  якімі  навісла  бяда  ці  небяспека.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Депутат – радиус действия

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко посетил Кличев с рабочим визитом

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Лето с книгой проводят подопечныe кличевского РЦСОН

19 июня 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 21 июня

19 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси внесли изменения в правила оказания услуг специальной связи

19 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Минтранс предлагает запретить пересекать Ж/Д пути в наушниках и на самокате. Какие ещё новвоведение предполагает закон?

19 июня 2025
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюзные общественные приемные работают сегодня в каждом областном центре

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем