Святы пакроў зямельку засцілае

Шчодрая зямля Клічаўская на людзей таленавітых, на дары палёў і лясоў. Гэта яшчэ раз прадэманстраваў «Пакроўскі кірмаш», што адбыўся ў мінулую суботу. Ужо з самага ранку на гарадской плошчы ішоў бойкі гандаль. Гаспадары грунтоўна запасаліся на зіму. Толькі прадпрыемствы раённага спажывецкага таварыства выручылі ад продажу аж 8 мільёнаў рублёў. На «ура» пайшлі 3 тоны капусты, рознае фуражнае збожжа, мяса ялавічыны і свініны, паўфабрыкаты з іх, субпрадукты, розная гародніна, а яшчэ духмяныя шашлыкі і іншыя гатовыя прадукты.

Шмат людзей было каля гандлёвага павільёна ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат», калгасных і саўгасных машын з сельгаспрадукцыяй, аўтамабіля з жывой рыбай і г. д. А які кірмаш без музыкі, песен, розных гульняў, забаў? Усё гэта з размахам, маляўніча, ад усяго сэрца дарылі жыхарам і гасцям горада работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна. І не ўстаялі кірмашоўцы перад такім запалам весялосці. У конкурсе частушачніц удзельнічалі, падыспань, кракавяк танцавалі, на веламабілі каталіся, сувеніры на памяць з выстаўпродаж Дома рамёстваў, Цэнтра пазашкольнай работы, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы набывалі. Людзі з задавальненнем частаваліся рознай смакатой з выставы «Дары восені», што арганізавалі клубныя ўстановы раёна, і ацэнку ім шляхам галасавання самі давалі. Шчырым, вясёлым, песенным атрымаўся сёлетні Пакроўскі кірмаш  народнае свята, якое на Клічаўшчыне адзначаецца з даўніх часоў. І няхай сёння ў яго новае гучанне, але бацькоўскай спадчыне жыць!

Ніна ІЗОХ

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет рейсы в Тель-Авив

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Как Беларусь открывала дальнюю дугу? Никакой конспирологии — только факты!

5 декабря 2025
Читать новость
Безопасность

Опасный лёд: правила и рекомендации

5 декабря 2025
Читать новость
Это интересно

Кличевские школьники попробовали себя в профессии юриста

5 декабря 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве 6 и 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем