РЫХТУЕМСЯ ДА АЛІМПІЯДЫ

29 кастрычніка на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А.Крываноса wp_20161029_11_13_13_proг.Клічава” прайшоў раённы семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Шляхі павышэння якасці падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў алімпіядным руху”. І гэта сустрэча была невыпадковай.
Ужо ў лістападзе пачнецца другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Таму аддзел адукацыі, спорту і турызму для правядзення майстар-класа для педагогаў нашага раёна запрасіў выкладчыка беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова Доўгаля Дзмітрыя Аляксандравіча. Дзмітрый Аляксандравіч з’яўляецца адным са складальнікаў алімпіядных заданняў па беларускай мове і літаратуры. Ён падрабязна растлумачыў кожны крок, на які неабходна звярнуць увагу для паспяховага ўдзелу ў алімпіядным руху.
Настаўнікі з цікавасцю слухалі выкладчыка, практыкаваліся ў напісанні водгуку, старанна запісвалі рэкамендацыі па падрыхтоўцы вучняў да вуснага выказвання. Дзмітрый Аляксандравіч адзначыў, што настаўнікі нашага раёна маюць высокія вынікі працы, бо нашы вучні з’яўляюцца пераможцамі трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды. Але нашы педагогі не спыняюцца на дасягнутым, яны з задавальненнем павысілі свой прафесійны ўзровень па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў алімпіядным руху.
Удзельнікі семінара выказалі шчырую падзяку Дзмітрыю Аляксандравічу за яго працу і адзначылі, што семінар прайшоў на высокім узроўні. Будзем спадзявацца, што і ў гэтым годзе вучні нашага раёна таксама пакажуць высокія вынікі. Пажадаем ім поспехаў!

Святлана ГОМАН,
метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Председатель Кличевского районного Совета депутатов Наталья Владимировна Грешилова приняла участие во встрече с председателем Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальей Ивановной Качановой

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Белстат подсчитал, сколько детей живет в Беларуси — назвали даже топ по именам

29 мая 2026
Читать новость
ИМНС информирует

1 июня 2026 года истекает срок уплаты подоходного налога!

29 мая 2026
Читать новость
МЧС информирует

На улице Первомайской в Кличеве горела баня

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко призвал страны ЕАЭС к более тесной кооперации в сфере искусственного интеллекта

29 мая 2026
Читать новость
Молодёжь

Десять дней в роли новобранцев проведут кличевские школьники

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем