Нашы сябры і аднадумцы

У  чарговы  раз  мы  з  вамі,  паважаныя  чытачы,  адзначаем  Дзень  друку.  Дзякуй  вам  за  тое,  што  вы  выпісваеце  і  чытаеце  нашу  газету. Акрамя  штатных  супрацоўнікаў у  нас  шмат  пазаштатных  аўтараў,  якія  імкнуцца  данесці  да  вас  важную  і  патрэбную  інфармацыю.  У  іх  ліку  А. В. Казлоўскі,  пракурор  раёна, А. В. Комар, суддзя,  Г. В. Ерашэнка,  начальнік  ідэалагічнага  аддзела,  А. Г. Сяргееў,  начальнік  РАУС,  Т. М. Фільчанка,  інспектар  групы  прапаганды  і  навучання  аддзела  па  надзвычайных  сітуацыях, К. С. Харлап,  Г. П. Краўчанка,  І. В. Стасевіч,  метадысты  аддзела  адукацыі, В. Я. Марціновіч,  урач-гігіеніст,  Т. М. Хамец,  памочнік  урача-гігіеніста  ЦГіЭ,  С. В. Белабароды,  дырэктар  ДЮСШ,  Ю. Чыжонак,  дыэктар  спартыўнага  клуба  і  многія  іншыя.

У  нашага  пазаштатнага  аўтара,  сёлетняй  выпускніцы  СШ  № 1  Алы  Ерашэнка  ёсць  мара – паступіць  на  аддзяленне  журналістыкі  факультэта  славняскай  філалогіі  дзяржуніверсітэта  імя  А. Куляшова.

Таленавітая  і  дапытлівая,  актыўная  дзяўчынка  ахвотна  спявае,  удзельнічае  ў  разнастайных  школьных  і  раённых  мерапрыемствах.  Аб  чым  і  піша  ў  сваіх  заметках,  расказвае  ў  рэпартажах.

Не  першы  год  супрацоўнічае  з  рэдакцыяй  старшы інспектар  аддзялення  Дзяржаўтаінспекцыі  РАУС  капітан  міліцыі  Валерый  Леанідавіч  Сукора.  Ён  аўтар  рубрыкі  раённага  радыё  “Чалавек.  Аўтамабіль.  Дарога”.  У  сваіх  матэрыялах  і  паведамленнях  Валерый  Леанідавіч  вядзе  асветніцкую  і  прафілактычную  работу,  накіраваную  на  папярэджванне  дарожна-транспартных  здарэнняў  і  траўматызму.

Последние новости

День энергетика

Чтобы в домах всегда был свет

22 декабря 2024
Читать новость
Поздравление

Уважаемые работники и ветераны энергетической службы района!

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость