Натарыус – гэта не прафесія, гэта лад жыцця

У  натарыуса  Лідзіі Уладзіміраўны  Ерахавец  прафесійныя  і  чалавечыя  якасці  цесна  пераплятаюцца.
Бескампраміснасць, чэснасць,  дасканалае веданне  заканадаўства  па  грамадзянскім  праве, многіх  аспектах  сямейнага, грамадзянска-працэсуальнага, падатковага, фінансавага, зямельнага, міжнароднага права, законаў  аб  акцыянерных  таварыствах, таварыствах з абмежаванай  адказнасцю, об  банкаўскай дзейнасці, аб  зброі і  многіх іншых  дазваляе  ёй  бліскуча  спраўляцца са  сваімі  абавязкамі.  На  пытанне:  “На  што  натарыус  не  мае  права?”–  не  задумваючыся  адказала:
– Натарыус  не  мае  права  на  памылку. Істотныя  памылкі  нашай службы  можа  выправіць  толькі  суд,  таму  “дамоклаў  меч”  адказнасці  пастаянна  вісіць  над  галавой  і  прымушае  пастаянна  ўдасканальваццца. Натарыяльна  завераны  дакумент  валодае  прэзумпцыяй  законнасці  і  дакладнасці, і таму  ён  павінен  быць  бездакорна  складзены.  Майго  інтарэсу  ў  здзелцы  няма,  ёсць  толькі  інтарэсы  кліентаў.  Больш  таго,  мы  не  маем  права  прыняць  бок  таго  ці  іншага  кліента,  мы  абавязаны  захоўваць  баланс  інтарэсаў кліентаў  і  строга  выконваць  патрабаванні  закона.  Не  маюць  падстаў  меркаванні  тых кліентаў, якім  здаецца,  што  натарыус  больш  лаяльны  да  супрацьлеглага  боку. Нейтральнасць, цвёрдасць  і  паслядоўнасць,  гібкасць  і  ўменне  знайсці  законны  шлях  у  нестандартнай  сітуацыі – яшчэ  адна асаблівасць  нашай  прафесіі.  Жыццё  часам прапануе  на  разгляд  неверагодныя  выпадкі,  і  мая  задача – знайсці  адзінае  законнае  і  вернае  рашэнне, якое б  задаволіла  ўсіх  удзельнікаў  натарыяльнай  здзелкі.
Заўсёды  прыемна  мець  справу  з  граматным  спецыялістам.  Лідзія  Уладзіміраўна  акурат  з  кагорты  тых, каго  мы  з  гонарам  называем  прафессіяналам  і  майстрам  сваёй  справы.

Аліна  Суднік.

Последние новости

80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Люди, берегите мир!

22 июня 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Война началась на рассвете

22 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Готовность сельскохозяйственных организаций района к проведению уборки на контроле райисполкома

20 июня 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко: саммит ЕАЭС и Евразийский экономический форум должны быть подготовлены со знаком качества

20 июня 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий гражданам приобретать в собственность арендное жилье 

20 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Три мировых рекорда и три золотые медали завоевал кличевлянин Антон Данильчик!

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем