«Міс каледж-2010»

Прызнаюся,  за  дзве  гадзіны,  якія  доўжыўся  конкурс  маладосці,  прыгажосці  «Міс  каледж-2010«,  атрымала  такі  зараз  бадзёрасці,  аптымізму,  што  хопіць  на  некалькі  дзён.  Гэта  былі  гадзіны  адпачынку,  задавальнення,  кудысьці  далёка  адышлі  штодзённыя  турботы,  праблемы.

Адна  за другой  на  сцэну  выходзяць  галоўныя  гераіні  дзейства:  Вера  Мядзведзева,  Кацярына  Бармацько,  Вольга Шэх,  Алена  Стрыгун,  Алена  Каўшырка.  Нездарма  словы  «маладосць»  і  «вясна»  у  нашым  разуменні  непадзельныя – усе  дзяўчаты,  як  адна, — прыгажуні,  па  праву  дастойныя  ганаровага  звання  самай  прыгожай,  разумнай,  абаяльнай.

У  першым  заданні  конкурсу,  якое  называлася  «Візітка«,  дзяўчаты  расказвалі  аб  сваіх  інтарэсах,  здольнасцях, марах,  дэманстравалі  фотаздымкі.  Як  стала  вядома,  амаль  усе  ўдзельніцы  конкурсу – клічаўлянкі,  акрамя  бабруйчанкі  Веры  Мядзведзевай.  Рашэнне  прыняць  удзел  у  конкурсе  некаторым  з  іх  далося  нялёгка:  не  кожная  дзяўчына  адважыцца  выйсці  на  сцэну.  Для  некаторых  з  іх  гэта  было  першае  выступленне.  Аб  тым,  што  канкурсанткі  паспяхова  справіліся  з заданнем,  сведчылі  высокія  адзнакі  журы.

У  другім,  інтэлектуальным  выпрабаванні,  лідзіравала  Алена  Стрыгун,  навучэнка  125-й  групы.  Яна  хутчэй  за  ўсіх  давала  адказы  на  жартоўныя  пытанні,  загадкі,  якія  задавала  вядучая  і  арганізатар  святочнага  мерапрыемства  Ала  леанідаўна  Храпко.  Добрыя  веды  паказала  ў  гэтым  выпрабаванні  і  пашпартыст  каледжа  Вольга  Шэх,  якая  выступала  пад  нумарам  «3».

Увогуле  барацьба  паміж  канкурсанткамі  была  вострай і  напружанай.  Дзяўчаты  дэманстравалі  свае  вакальныя  і  акторскія  здольнасці,  выступілі  і  ў  ролі  дызайнераў,  прадставілі  гледачам  касцюмы  будучага  з  самых  розных  матэрыялаў.

Кожная  жанчына,  як  вядома,  захавальніца  сямейнага  дабрабыту,  гаспадыня  і  маці.  У  конкурсе  «Гаспадынька»  дзяўчаты  прапанавалі  пакаштаваць  прыгатаваныя  імі  кулінарныя  стравы,  якія  журы  ацаніла  на  «выдатна».

Па  выніках  конкурсу  найбольшую  колькасць  балаў  набрала  канкурсантка  пад  нумарам  «4»  Алена  Стрыгун  і  заваявала  ганаровае  званне  і  карону  «Міс  каледж-2010».  «Міс  сымпатыя  гледачоў»  прысуджана  Вользе  Шэх,  «Міс  вясна»  стала  Кацярына  Брамацько,  «Міс  абаянальнасць» – Вера  Мядзведзева,  званне  «Міс  каханне»  прысуджана  Алене  Каўшырка.

Парадавалі  сваім  выступленнем  і  самадзейныя  артысты  каледжа.  Песні  ў  выкананні  Аляксандра  Сакалоўскага,  Вольгі  Завадскай  і  Аляксея  не  пакінулі  раўнадушнымі  нікога,  падарылі  добры  настрой.

Удзельніцы  конкурсу  ўзнагароджаны  дыпломамі  і  каштоўнымі  падарункам і.  А  яшчэ яны  сталі  больш  упэўненыя  ў сабе,  адкрылі  новыя  таленты  і  магчымасці.

Алена  Ганчарова

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость