Мясцовае самакіраванне: Патоцкі сельскі Савет

Малым  праблемам – вялікая ўвага

ДАВЕДКА

Тэрыторыя  Патоцкага  сельскага  Савета     аб’ядноўвае  41  населены  пункт.  На  самай  вялікай  адлегласці  — вёска  Развадава.  Тут,  за  42  кіламетры  ад  сельсавета,  пражывае  5  чалавек.  Летам  вёска  ажывае  за  кошт  дачнікаў.  Шмат  гадоў  абавязкі  старасты  выконвае  Святлана  Васільеўна  Зайцава. У  вёсках  Осаў  і  Хрэлева  — па  адным  жыхару.
Усяго  на  тэрыторыі  сельсавета  зарэгістраваны  2491  чалавек.  У  тым  ліку  392  дзіцяці  ва  ўзросце  да  16  гадоў ,  1395  працаздольных,  704  пенсіянеры.  Першыя  па  Савеце  радзіны  сёлета  адбыліся  ў  сям’і  Малішэўскіх.  Дзяўчынка  Вікторыя  дазволіла  сям’і  займець  статус  шматдзетнай  і  стала  трэцім  дзіцяткам.
11  грамадзян  маюць  статус  удзельніка  Вялікай  Айчыннай  вайны,  працаўніка  тылу, сям’і  загінуўшых  на  вайне.
У  40  шматдзетных  сем’ях  выхоўваецца 151  дзіця.  Дзве  сям’і  маюць  па  5  і  больш  дзетак,  7  —па  4,  астатнія  — па  3  дзіцяці.
Самыя  вялікія  населеныя  пункты — аграгарадкі  Дзмітраўка  і  Слабодка.
У    Дзмітраўцы  пражывае  770  чалавек,  у  тым  ліку  136 дзяцей,  513 працаздольных  грамадзян,  121 пенсіянер.
У  Слабодцы  налічваецца  209  чалавек,  з  іх  34 — дзеці,  142 — працаздольныя,  33 — пенсіянеры.
На  сваіх    падворках  насельніцтва  ўтрымлівае  121  галаву  буйной  рагатай  жывёлы,  у  тым  ліку  60  кароў.  Закупам  малака  займаюцца  Галіна  Уладзіміраўна  Кніга  і  вадзіцель  Віктар  Пятровіч  Малашкевіч.

Усім  прыемна,  калі  населены  пункт   мае  прывабны  выгляд,  калі  наўкол  прыгожыя  сядзібы  і  дагледжаныя  зямельныя  ўчасткі,  сады  і  агароды.
Аднак,  на  вялікі  жаль,  вёскі  нашы  старэюць  і  пусцеюць.  Пакінутых  сядзіб  хоць  і  паменела  ў  сувязі  з  уступленнем  у  сілу   Указа  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  № 100  “Аб  мерах  па  ўдасканаленні  ўліку  і   скарачэнні  колькасці  пустуючых  і  старых  дамоў  у  сельскай  мясцовасці”,  але  праблема  па-ранейшаму  застаецца.  Як  вырашаецца  яна  ў  Патоцкім  сельвыканкаме?  Аб  гэтым  і  іншых  неадкладных  справах  разважае  Аляксандр  Сцяпанавіч  КРЫВАНОС,  старшыня  Патоцкага  сельвыканкама:
–  Праблема  зносу  і  ўтылізацыі  састарэлых  хат  і  гаспадарчых  пабудоў  сапраўды  існуе. Сродкі  на  гэтыя  мэты  ў  бюджэце  не  праду-гледжаны. Створана  камісія,  якая  праводзіць  агляд  сядзіб,  і  ў  выпадку  выяўлення  будынкаў,  якія  не  выкарыстоўваюцца  больш  за  3  гады,  складае  на  кожны  з  іх  акт  і  ўключае  ў  рэгістр.  На  жаль,  часта  даводзіцца  весці  пошук  спадчыннікаў  з  дапамогай  міліцыі,  па  гаспадарчых  кнігах,  праз  знаёмых  і  суседзяў.  Робім  запыты  ў  іншыя  краіны,  дзе  пражываюць  сваякі,  вядзём  перапіску,  каб  атрымаць  дазвол  на  знос.
Здараецца  і  так:  нашчадкі  не  ўступілі  ў  спадчыну, не  аформілі  належным  чынам  дакументы  на  дом  і  зямельны  ўчастак,  але  наведваюцца  ў  радавое  гняздо,  даглядаюць  яго.
Мы  не  маем  паўнамоцтваў  заставіць  лю-дзей  уступіць  у  спадчынныя  правы  ці    аштрафаваць  іх,  бо  фактычна  яны  з’яўляюцца  патэнцыяльнымі  ўласнікамі,  а  юрыдычна гэта  права не  замацавана.
Прычыны  тут  у  кожнага  свае.  Адны  на-шчадкі  не  могуць  дамовіцца  паміж  сабой  і  падзяліць  бацькоўскую  спадчыну,  іншыя  жывуць  далёка  і  не  маюць  магчымасці  прыяз-джаць…  Выйсце  адно:  калі  на  працягу  трох  гадоў  сваякі  не  вызначацца  з  афармленнем  спадчыны,  то  хата  ўключаецца  ў  рэгістр  і  праз  суд  можа  адысці  ва  ўласнасць  сельсавета.  Іншы  раз  такое  рашэнне  служыць  штуршком  і  застаўляе  людзей   афармляць  належным  чынам  спадчынныя  правы.
Летась  па  сельсавеце  знесены  20  хат  і  22  гаспадарчыя  пабудовы.  Крыху  палепшыўся  знешні  выгляд  вёсак  Гонча,  Слабодка, Стаялава,  Малінавае,  Суша,  Ваевічы,  Паплавы,  Дзмітраўка,  Турчылоў,  Баркі,    дзе  былі  знесены  старыя  паўразваленыя  пабудовы.  На  ўліку  яшчэ  184  пустуючыя  сядзібы.  Частка  з  іх  прыгодная  для  пражывання,  але  ёсць  і  такія,  што  патрабуюць  зносу,  так  што  працы  хапае.
З  надыходам  вясны  трэба  брацца  за  добраўпарадкаванне  населеных  пунктаў.  І  паклапаціцца  аб  гэтым,  у  першую  чаргу,  павінны  гаспадары  і  ўласнікі  сядзіб,  іх  дзеці  і  ўнукі.
Хутка  на  парадку  дня  галоўным  стане  прывядзенне  ў  парадак  могілак.  На  тэрыторыі  нашага  сельсавета  іх  24.
Не  застаюцца  па-за  ўвагай  адзінокія  і  састарэлыя  грамадзяне.  Дапамагаем  ім  у  набыцці  паліва  і  ў  рамонце  печаў. Дровамі  насельніцтва  забяспечваюць  лясніцтвы  і  прад-прымальнікі.  Заўсёды  актуальнай  застаецца  праблема  апрацоўкі  зямельных  надзелаў:  нават  калі  ў  некаторых  няма  сілы  трымаць  жывёлу,  то  агарод  і  грады  засяваюць  ўсе. Таму  і платныя  паслугі  па  дастаўцы  ўгнаенняў  і  ворыве  зямлі  вясной  і  восенню  асабліва  запатрабаваныя.
Не  менш  востра  стаіць  пытанне  эканоміі  энергарэсурсаў.  У  Год  беражлівасці  і  эканоміі  мы  запланавалі  шэраг  дзейсных  мерапрыемстваў,  у тым  ліку  будзе  працягвацца  замена  звычайных  лямпаў  вулічнага  асвятлення  на  энергазберагальныя  і  ўстаноўка  рэле  часу  для  рэгулявання  асвятлення  ў  начны  час.

На  здымку  (злева  направа):  Л. А. ЗАЯЦ,  кіраўнік  спраў,  А. П. ЗАЙЦАВА,  спецыяліст  І  катэгорыі,  Г. І.  МАКСІМОВІЧ,  спецыяліст  І  катэгорыі,  і  А. С. КРЫВАНОС,  старшыня  сельвыканкама.

Запісала  Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Общественное обсуждение

Минтранс предлагает запретить пересекать Ж/Д пути в наушниках и на самокате. Какие ещё новвоведение предполагает закон?

19 июня 2025
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюзные общественные приемные работают сегодня в каждом областном центре

19 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Министр образования сказал, что родители имеют право покупать школьную форму где угодно

19 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Завершились соревнования за достижение лучших показателей в развитии агропромышленного комплекса. Среди победителей – наши земляки.

18 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Осторожно, телефонные мошенники!

18 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси запущен интерактивный путеводитель для абитуриентов, поступающих в колледжи!

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем