МЫ ХЛОПЦЫ БРАВЫЯ

Вось  ужо    больш  як  50  гадоў  УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж” – кузніца  кадраў  сярэдняга  звяна  для  аграрна-прамысловага  комплексу  Магілёўшчыны  і  Беларусі.
Сёння  на  дзённым  аддзяленні  тут  займаецца  больш  за  430  навучэнцаў,  асноўная  іх  колькасць – юнакі,  будучыя  абаронцы  Айчыны.   Яны  на  сам  рэч  маюць  тут  усе  ўмовы   як  для  заняткаў  фізічнай  культурай, так  і для  прафесійных  заняткаў  спортам.  Для  навучэнцаў  у  інтэрнатах  і  вучэбным корпусе  каледжа  ёсць  залы  для  агульнай  фізічнай  падрыхтоўкі,  трэнажорныя  залы  для  атлетычнай  гімнастыкі  і рукапашнага  бою.  Для тых,  хто  займаецца  спортам  на  ўзроўні  вышэй  аматарскага,  ёсць  асобная  невялічкая   зала  для  гіравога  спорту  са  штангамі,  гірамі,  перакладзінамі,  трэнажорам.
Быць  здаровым  сёння — модна,  за-класці пад  час  вучобы  падмурак  уласнага здароўя  на  ўсё  жыццё  – задача  мінімум  для  мясцовых  студэнтаў. Стаць   самым  дужым,  моцным  на  курсе,  адным  з  лепшых спартсменаў  у  каледжы  –  задача  максімум  для  многіх з  іх.  Нядаўна  ў  каледжы  праходзіў  Тыдзень  здароўя  ў  рамках  міжведамаснай  прафілактычнай  акцыі  «Разам  супраць  наркотыкаў».   Амаль  кожны  вечар  тут  ладзіліся  самыя  розныя  спартыўныя  спаборніцтвы,  вітаў   дух  саперніцтва,  кіпелі  пачуцці,  а  дасягненні  і  промахі  палка  абмяркоўваліся і  ў  пакоях  інтэрнатаў,  і  на  перапынках паміж  лекцыямі.
Першыя  чэмпіёны  каледжа – па  дартсе  былі  вызначаны  11 лютага.  Так,  1-е  месца  ў  асабістым  заліку  заваяваў  Цімафей  Маісеенкаў (гр.  2м-13),  які   набраў  39  ачкоў  з  50 магчымых.
У  камандным заліку  ў  гэтым  відзе  спорту  перамогу  атрымала  група  2м-13,  члены  якой  набралі  71  ачко  са  100  магчымых.  Другое  і  трэцяе  месца  занялі  адпаведна  групы  3м-14  і  4ум-15.
Як  заўсёды  важка і  ярка  заявілі  аб  сабе  цяжкаатлеты  з  секцыі  гіравога  спорту – выхаванцы  трэнера  С. Г. Сясьмея.  Тут  на  памост  выйшлі  ўдзельнікі   чатырох  вагавых  катэгорый.  Барацьба  была  ўпартай,  беcкампраміснай.  Але  ў спорце  перамагае  той,  хто  дасягнуў  лепшага  рэзультату.  Так,  у  вагавай  катэгорыі   ўдзельнікаў  да  60  кілаграмаў (гіра  16  кілаграмаў)  пераможцам  стаў Максім Дзербан,  група   4м-15,  які  падняў  гіру  105  разоў.  Самым  дужым  у  катэгорыі  ўдзельнікаў звыш  60  кілаграмаў  стаў  Мікалай  Філіпенка    (гр. 4м-15),  яго  вынік – 143  пад’ёмы  16-кілаграмовай  гіры.
У  вагавай  катэгорыі  спартсменаў  звыш  70  кілаграмаў  лепшы  вынік  у  Міхаіла  Юрчанкі  (гр. 3м-14) – 101  пад’ём  24-кілаграмовай  гіры.  Чэмпіёнам  каледжа  ў  вагавай  катэгорыі  звыш  80  кілаграмаў  стаў  Раман  Купрэеў  (гр. 3м-14),  які  выканаў  104  пад’ёмы  такой  жа  24-кілаграмовай  гіры.
У  камандным  заліку  “вікторыю”  заваявалі  гіравікі  групы 3м-14.  На  другім  месцы  цяжкаатлеты  групы  4м-15 ,  на  трэцім –групы  2  рп-13.
Відовішчным  атрымалася  спартыўнае  свята  “Маладзецкія  забавы”,  у  якім   удзельнічалі  групы  першакурснікаў  кале-джа.  Забавы  сапраўды  выдаліся  на  славу!   Хлопцы  спаборнічалі  ў  розных  эстафетах  і  конкурсах,  адчулі  сябе  на  час  сапраўднымі  салдатамі:   за  ўстаноўлены  тэрмін  рабілі  зборку,  разборку  аўтамата  Калашнікава,  запраўлялі яго  магазін  патронамі,  апраналі ваенную  форму  і  елі  армейскую  кашу,  удзельнічалі  ў  ваенізаванай  эстафеце,  творча  прадстаўлялі  візітную  картачку  каманды,  былі  футбалістамі  ў  конкурсе  незвычайнага  фотбола  “Крабы”  і  г.д.  Захапляльным  атрымаўся  і  конкурс  капітаў  камандаў.  Перамогу  ў  ім  заваяваў  Андрэй  Дзянісаў,  капітан  групы  4м-15.
Лаўры  ж  перамогі  “Маладзецкіх  забаў”  дасталіся  камандзе  групы 4э-15.  На  другім  месцы  першакурснікі  групы  4м-15, на  трэ-цім – 4рп-15.
Заключным  спаборніцтвам Тыдня  здароўя  стала  першынство  каледжа  па  кулявой  стральбе  з  пнеўмавінтоўкі,  у  якім  удзельнічала  13  навучальных  груп  каледжа.  Самым  трапным  стралком  каледжа  стаў  Андрэй  Ачыновіч  (гр.4э-15),  які  набраў  37  ачкоў  з  50  магчымых.  Першае  агульнакаманднае  месца  заваявала  група  3рп-14.   Другі  вынік  у  стралкоў  з  групы 3тн-14, трэці –  групы 2ум-13.

Наталля  НАВУМОВІЧ,
намеснік  дырэктара
па  выхаваўчай  рабоце
УА “Клічаўскі  дзяржаўны
аграрна-тэхнічны  каледж”.

Последние новости

Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость
Год малой радзімы

Герои Кличевской жатвы

22 августа 2025
Читать новость
Актуально

Мужчина таинственно исчез в Минске 19 лет назад. Недавно его нашли

21 августа 2025
Читать новость
Актуально

Почему листья меняют цвет?

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем