МЫ ЗВЫЧАЙ ЗЯМЛІ СВАЁЙ ЗБЕРАГАЕМ

З 11 па 15 кастрычніка гэтага года ў Магілёве праходзіў V Міжнародны форум “Традыцыйная %d1%84%d0%be%d1%82%d0%be0711культура як стратэгічны рэсурс развіцця грамадства”.
Арганізатарам яго з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам, УК “Магілёўскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы”. Мэты форума накіраваны на развіццё і ўмацаванне культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, вопытам працы па захаванні і актуалізацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і іншыя. Сёлета ўдзел у форуме бралі навукоўцы і спецыялісты па вывучэнні фальклору з Паўднёвай Карэі, Італіі, Літвы, Беларусі, Харваціі, Арменіі, Турцыі, Казахстана, Расіі, Славакіі, Эстоніі.
У рамках гэтага форуму адбылася і цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па вырабе традыцыйнай лялькі ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў касцюмах, характэрных рэгіёнам нашай вобласці “Магілёўская лялька ў рэгіянальным строі”, удзел у якім прымалі як асобныя майстры, так і цэлыя калектывы творцаў.
Калекцыю лялек “Мы – беларусы” прадставіў на конкурс і творчы калектыў раённага Дома рамёстваў. У калекцыі – работы былых і сённяшніх майстроў-метадыстаў РДР Таццяны Жоглік, Вячаслава Шчэпетава, %d1%84%d0%be%d1%82%d0%be0713Алесі Лызо, Вікторыі Паражынскай (мастацкі роспіс драўляных лялек), а таксама керамічная лялька Юліі Кавальчук. Пры гэтым усе такарныя работы па вырабе драўляных формаў будучых лялек выканаў метадыст-майстар Уладзімір Дзяржанскі. Папярэдне ўдзельнікі агляду-конкурсу правялі і даследчую работу з жыхарамі Клічаўшчыны, прадставілі сабраны матэрыял па выніках даследаванняў.
Пры падвядзенні вынікаў журы агляду-конкурсу ўлічвала высокае прафесійнае майстэрства творцаў, мастацкі густ, захаванне і развіццё традыцыйнай спадчыны свайго рэгіёна, творчы пошук і мастацкую фантазію.
Поспех зноў спадарожнічаў нашым землякам. Па выніках абласнога агляду-конкурсу “Магілёўская лялька ў рэ-гіянальным строі” раённы Дом рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна” у намінацыі “Рэгіянальная гульневая лялька” узнагароджаны%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be0717 Дыпломам II ступені.
У праграме Міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс развіцця грамадства” прадугледжвалася і выстаўка старадаўніх (тканых) і рэканструяваных рушнікоў усіх раёнаў вобласці. На яе рушнікі з Клічаўскага раёна прадставілі: Зоя Іванаўна Самец (уласныя вышываныя, тканыя – сваёй бабулі Фядоры Захараўны Ермаловіч з Каўбчанскай Слабодкі), Лізавета Міхайлаўна Кавалёва (рушнікі, набажніцу – работы бабулі Клаўдзіі Віктараўны Сапегінай), Марыя Уладзіміраўна Анішчанка (уласныя, рэканструяваныя, вышываныя), Святлана Ва-сільеўна Койпіш (уласны, а таксама два тканыя рушнікі сваёй свякрухі Вольгі Віктараўны Койпіш з вёскі Закоркі). Журы конкурсу высока ацаніла гэтыя вырабы, адзначыла іх самабытнасць.

Ніна ІЗОХ.
Фота прадстаўлена раённым Домам рамёстваў.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Председатель Кличевского районного Совета депутатов Наталья Владимировна Грешилова приняла участие во встрече с председателем Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальей Ивановной Качановой

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Белстат подсчитал, сколько детей живет в Беларуси — назвали даже топ по именам

29 мая 2026
Читать новость
ИМНС информирует

1 июня 2026 года истекает срок уплаты подоходного налога!

29 мая 2026
Читать новость
МЧС информирует

На улице Первомайской в Кличеве горела баня

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко призвал страны ЕАЭС к более тесной кооперации в сфере искусственного интеллекта

29 мая 2026
Читать новость
Молодёжь

Десять дней в роли новобранцев проведут кличевские школьники

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем