За бяспеку жыцця

Сёння  ў  Беларускай  маладзёжнай  грамадскай  арганізацыі  выратавальнікаў-пажарных на  Клічаўшчыне  ўваходзіць  1264  чалавекі  з  ліку  школьнікаў.  Днямі  адбыўся  раённы  злёт  юных  выратавальнікаў-пажарных,  у  якім  спаборнічалі  каманды  пяці  сярэдніх  школ  раёна.  Тэарэтычныя  і  практычныя  веды,  лепшыя  творчыя  здольнасці,  фізічную  загартаванасць  і  кемлівасць  дэманстравалі  яны  ў  «Аглядзе  строю  і  песні»,   «Чатыры  па  сто»,  конкурсах  «Аказанне  першай  даўрачэбнай  меддапамогі»,  «Юны  прапагандыст»  (афармленне  насценнай  газеты  аб  жыцці  сваёй  пярвічнай  арганізацыі),  «Знаўцы  па  асновах  бяспекі  жыццядзейнасці».

Усе  здольнасці  былі  даволі  складанымі,  але  выканаць  іх  з  поспехам  дазволілі  добрая  падрыхтаванасць  кожнага  ўдзельніка,  згуртаванасць,  камандная  ўзаемавыручка.

Адзін  з  самых  складаных  і  цікавых  задач  ставіла  перад  удзельнікамі  пажарная  этсафета,  якая  ўключала  4  этапы  па  100  метраў.  Праходзілі  яе  паэтапна  па  чатыры  чалавекі  ад  кжнай  каманда.  Выпрабаваннямі  былі  бег  на  100  метраў;  пераадольванне  перашкоды;  уменне  карыстацца  пажарнымі  рукавамі,  злучаць  іх  паміж  сабой,  пракладваць  лінію,  а  яшчэ  ўмоўнае  тушэнне  ачага  ўзгарання  вогнетушыцелем.  Такія  «прафесійныя»  іспыты  прыгатавалі  для  моладзі  супрацоўнікі  РАНС.  Зазначу,  што  яго  інспектар  Т. М. Фільчанка  і  з’яўляецца  старшынёй  раённай  арганізацыі  выратавальнікаў  пажарных.

Згодна  з  рашэннем  журы  злёту,  а  ўзначаліла  яго  А. Л. Ганчаронак,  начальнік  аддзела  па  справах  моладзі  райвыканкама   (якая  і  курыруе  ўсю  работу  Беларускай  маладзёжнай  арганізацыі  выратавальнікаў-пажарных  у  раёне)  перамогу  заваявала  каманда  СШ  № 2  горада  Клічава.  На  другім  месцы  вучні  Пярэкальскай  СШ.  На  трэцяй  пазіцыі – навучэнцы  Нясяцкай  СШ.

Каманды-пераможцы  ўзнагароджаны  Граматамі  і  салодкімі  прызамі  арганізатараў  злёту – аддзела  па  справах  моладзі  райвыканкама  і  раённага  аддзела  па  надзвычайных  сітуацыях.  Спонсарамі  конкурсу  па  аказанню  першай  даўрачэбнай  меддапамогі  выступіла  раённае  аддзяленне  Чырвонага  Крыжа  і  раённы  Савет  ветэранаў.

А  ўсе  разам:  і  дарослыя,  і  дзеці  выказаліся  «за»  бяспеку  жыцця.

Н. МІКАЛАЕВА

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость