Жыць насуперак смерці

Надзея Аляксееўна Кунцэвіч з кагорты тых, каго цяпер называюць дзецьмі вайны. Зусім малечай, на руках у перапалоханай да смерці маці, яна адчула ўсім сваім дзіцячым сэрцам і цельцам, што такое вайна. У адзін з ракавых дзён 1942 года ў пасёлку гаспадарылі немцы. Завіталі няпрошаныя госці і ў хату да Кунцэвічаў. Адзін з іх выстраліў уверх. Куля трапіла ў перагародку ў столі, зрыкашэціла і параніла ў пазваночнік маленькую Надзю, перакрэсліўшы жыццё і здароўе. «Родныя і блізкія, успамінае яна, думалі, што не выжыву. Нават на смерць сукенкі пашылі, а я насуперак смерці выжыла».
Пасля вайны Надзея скончыла пачатковую школу. Вучыцца далей не было магчымасці. Трэба было дабірацца ў Клічаў, а гэта ў яе становішчы было няпроста. Жыць насуперак смерці У пачатку 60-х гадоў Надзея Аляксееўна ўладкавалася на працу швачкай ў атэлье ў Клічаве. Стала самастойна зарабляць невялікія грошы. «У меня была мара: вельмі хацела купіць наручны гадзіннік. “Атрымала першую зарплату і адразу адправілася ў магазін”,  – успамінае Надзея Аляксееўна. – “Прыгледзіла, а грошай не хапае. Каштаваў 31 рубель, а ў мяне было толькі 30. Прадавец, распытаўшы ў чым справа, пашкадаваў мяне, даплаціў рубель і падаў гадзіннік. Радасці маёй ў той час не было межаў”.
Адпрацавала 5 гадоў у атэлье, затым аформіла пенсію па інваліднасці. Першая пенсія была 37 рублёў. Нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на яе долю, Надзея Аляксееўна не страціла аптымізму, бадзёрасці і вялікай любові да жыцця. Насуперак смерці і хваробам яна жыве, самастойна сябе абслугоўвае. Калі чалавеку даравана жыццё, значыць яно некаму патрэбна.

Последние новости

Официально

Единый день депутата пройдёт в Кличевском районе

29 июля 2025
Читать новость
Информация МВД

Курьёзный случай, ставший поводом для возбуждения уголовного дела, произошёл в Кличеве

29 июля 2025
Читать новость
Безопасность

Интернет-мошенники: через детей – к семейному бюджету

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Новая глава в жизни библиотек района

29 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

Школы Кличевщины готовятся к учебному году

29 июля 2025
Читать новость
Актуально

Лето с пользой проводят молодые кличевляне

29 июля 2025
Читать новость