Другое жыццё аўтапакрышкі

Зношаныя  аўтапакрышкі розных  памераў  у  кустах  і  ўздоўж  аўтамабільных  трас,  на  несанкцыяніраваных  звалках.  Малюнак  кожнаму  знаёмы.  Чалавек  жа  творчы  і  самай,  здавалася  б,  бескарыснай  рэчы  знойдзе  прымяненне.  З  той  жа  чорнай  гумы  аўтапакрышкі  зробіць  штосьці  і  прыгожае,  і  патрэбнае.  Напрыклад,  прыстасуе  пад  міні-клумбу  звычайнай  круглай  формы  або  яшчэ  і  выража  пялёсткі,  расфарбуе.  Так,  як  зрабілі  гэта  ў  СШ  № 1  Клічава  і  Цэнтры  пазашкольнй  работы.

Ужо  даўно  з  адслужыўшых  свій  тэрмін  аўтапакрышак  у  школах  абсталёўваюць  спартыўную  паласу  перашкод.  Ёсць  і  такое  нестандартнае  рашэнне:  «трэнажор»  на  аснове  аўтапакрышак  па  трэніроўцы  мышцаў.  Падрасцём – падымем  паасобку.  А  цяпер – утрох!  А  вось  гэтыя  два  белыя  «лебедзі»  пасяліліся  ў  двары  гарадской  № 2.  Такое  цікавае  дызайнерскае  рашэнне  па  добраўпарадкаванню  тэрыторыі  ўвасобілі  настаўніца  ўрокаў  працы  Валянціна  Міхайлаўна  і  яе  муж  Васілій  Мікалаевіч  Нікіціны.

Гэта  выдатнае  дапаўненне  да  кветак,  альпійскіх  горак,  іншых  наяўных  малых  архітэктурных  форм:  драўляных  скульптур  птушак,  грыбоў,  імітацыі  беларускай  студні  з  жураўлём  і  іншага.  Атрымалася  і  ўтульна,  і  каларытна.

Зазначу,  што  ў  сваіх  творчых  пошуках  гарадскія  педагогі  не  адзінокія.  Сёння  многія  сельскія  дашкольныя,  базавыя  і  сярэднічя  школы  раёна  ўражваюць  добраўпарадкаванасцю  сваіх  дваровых  тэрыторый  і  ўчасткаў.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем