ДАРОГА ДАБРА

Педагогі  дзіцячага  сада-ясляў  № 5  перакананыя,  што  выхаванне  такіх  якасцей  асобы,  як  спачуванне,  павага,  міласэрнасць  неабходна  прывіваць  малышам  з  самага  ранняга  ўзросту,  таму  і  прапанавалі  бацькам  выхаванцаў  старэйшай  групы  падтрымаць  сваіх  сыночкаў  і  дачушак  у  імкненні  падрыхтаваць  віншаванне  са  святам  8  Сакавіка  незнаёмым  бабулям,  якія  пражываюць  у  Доме  ветэранаў.
Мерапрыемства  “Дарога  дабра”    рыхтавалі  ўсе  разам.  Дзеці  з  бацькамі  напісалі  лісты  і  віншавальныя  паштоўкі,  напяклі  смачнага  печыва.  З  выхавальніцай  Людмілай  Мацюшонак  старанна  падрыхтавалі  падарункі.
Дзеці  хваляваліся  не  менш,  чым  дарослыя.  Сустрэча  атрымалася  цёплай  і  вельмі  шчырай.  З  дзіцячай  непасрэднасцю    малышы  віншавалі  бабуль  са  святам  вясны.  Ветлівыя  словы,  вершыкі  і  песні  ў  выкананні  юных  артыстаў  да  слёз  кранулі  сэрцы  пажылых  людзей,  а  падарункі  і  пачастункі  даставілі  мора  радасці.  Падобныя  мера-прыемствы  вельмі  важныя  ў  жыцці  дзяцей,  паколькі  служаць  добрым  прыкладам,  вучаць  любіць  і  шанаваць,  быць  шчырымі,  чулымі.
Ажыццявіць  падарожжа  дзетак  у  Дом  ветэранаў  дапамог  аддзел  адукацыі,  спорту  і  турызму,  які  прадаставіў  аўтобус.

Святлана  ТАРЭЛКА,
намеснік  загадчыка  д/с  № 5  г. Клічава  па  асноўнай  дзейнасці.

Последние новости

Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость
Год малой радзімы

Герои Кличевской жатвы

22 августа 2025
Читать новость
Актуально

Мужчина таинственно исчез в Минске 19 лет назад. Недавно его нашли

21 августа 2025
Читать новость
Актуально

Почему листья меняют цвет?

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем