ВЫНІКІ ГОДА ПАРТЫЙНАЙ РАБОТЫ

У  жыцці  камуністаў  раённай  арганізацыі  КПБ  адбылася  важная  падзея – абмен  партыйных  білетаў.

Гэта  абумоўлена  тым,  што  ў  назве  білетаў  мінулага  ўзору  пазначана: «Камуністычная  партыя  Савецкага  Саюза»,  які  зараз  не  існуе.  Змянілася  некалькі  і  назва  рэспублікі,  на  рускай  мове  пішуць  ужо  не  «Белоруссии»,  а  «Беларуси».  Усё  зараз  прыведзена  ў  адпаведнасць  і  ў  партыйных  дакументах
Абмен  партыйных  білетаў  быў  прымеркаваны  да  дня  правядзення  справаздачна-выбарчага  сходу.  Сакратар  партарга-нізацыі  Жаўняк  Л. М.  у  сваім  дакладзе  адзначыла,  што  камуністы  заўсёды  вызначаліся  актыўнай  жыццёвай  пазіцыяй.  Яны  і  зараз  прымаюць  актыўны  ўдзел  у  грамадска-палітычным  жыцці,  у  тых  мерапрыемствах,  якія  праводзяць  мясцовыя  органы  ўлады.
У  час  правядзення  апошніх  выбараў  дэпутатаў  у  мясцовыя  органы  ўлады  чацвёра  камуністаў  працавалі  ў  раённай  і  ўчастковых  камісіях,  астатнія  былі  назіральнікамі  на  ўчастках,  дзе  праходзіла  галасаванне.  Вялікае  ўражанне  на  камуністаў  аказаў  XXXV  з’езд  Саюза  Камуністычных  партый,  які  прайшоў  у  г. Мінску  1  лістапада  гэтага  года  і  ўдзел  у  якім  прынялі  17  камуністычных  партый.  Прывітанне  дэлегатам  з’езда  накіраваў  Прэзідент  Рэспублікі  Беларусь  А. Р. Лукашэнка.  Гэта  значна  павысіла  аўтарытэт  Камуністычнай  партыі  Беларусі  сярод  брацкіх  партый.
Галоўную  задачу  раённая  партарганізацыя  бачыць  у  патрыятычным  выхаванні  моладзі,  выкрыванні  фактаў  фальсіфікацыі  гісторыі.  «Ведай  гісторыю  сваёй  краіны,  месца  ў  ёй  сваёй  сям’і» – пад  такім  дэвізам  па  ініцыятыве  партыйнай  арганізацыі  аб’яўлены  конкурс  творчых  работ  да  70-годдзя  Перамогі  савецкага  народа  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне,  у  якім  могуць  прыняць  удзел  і  дарослыя,  і  навучэнцы.
Партыйная  арганізацыя  працуе  ў  цесным  кантакце  з  грамадскімі  аб’яднаннямі,  яе  ініцыятывы  заўсёды  падтрымлівае  і  аказвае  дапамогу  ідэалагічны  аддзел  райвыканкама.  У  гэтым  годзе  аднавілі  сваё  членства  ў  КПБ  Кончыц  І. Я.  і  Арцем’еў, В. П.,  але  партыйная  арганізацыя  застаецца  нешматлікай.  Ростам  яе  радоў  займаюцца  камуністы.
Выступаючы  на  сходзе,  Кляўко  Н. С.,  Сінькевіч  М. А.,  Самец  З. І.,  Лук’яновіч   Г. П.,  Буйвіла  В. Г.  адзначылі  творчы  падыход  да  справы  Жаўняк  Л. М.,  яе  энергічнасць,  прынцыповасць,  адказнасць.  Яна  аднагалосна  абрана  і  надалей  сакратаром  раённай  арганізацыі  КПБ.

Ніна  КЛЯЎКО,
член  КПБ.
Фота  А. Ганчаровай.

Последние новости

Общество

«Белавиа» возобновляет рейсы в Тель-Авив

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление

5 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Как Беларусь открывала дальнюю дугу? Никакой конспирологии — только факты!

5 декабря 2025
Читать новость
Безопасность

Опасный лёд: правила и рекомендации

5 декабря 2025
Читать новость
Это интересно

Кличевские школьники попробовали себя в профессии юриста

5 декабря 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве 6 и 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем