У раёне

У раёне

«Іосіфавіч» вырошчвае бружмель
Фермерская гаспадарка «Іосіфавіч» у аграгарадку Заполле з дапамогай сталічных вучоных эксперыментуе з бружмелем.
Галава сялянскай гаспадаркі Казімір Грасевіч лічыць гэты кірунак выгадным. Сёння на яго польдарных землях пладаносіць каля 100 кустоў бружмелю. Ягады паспяваюць нават раней, чым клубніцы, з’яўляюцца надзвычай карыснымі і нават лекавымі, да таго ж маюць попыт за мяжой. А яшчэ кусты бружмелю дазваляюць захаваць глебу на выпрацаваных тарфяніках.
Побач з экзатычнай раслінай на фермерскіх палетках пасаджаны морква і сталовыя буракі. Іх плошчы меншыя ў разы ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Улічыўшы сітуацыю ў краіне і свеце, фермер зрабіў сёлета стаўку на збожжавыя культуры, якія на яго палетках займаюць дзясяткі гектараў.
Знайдзі працу онлайн!
20 мая ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з наймальнікамі правяло чарговы «Электронны кірмаш вакансій» на сайце e-vacancy.by.
Наведвальнікі мелі магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія іх цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку. У электронным кірмашы прымалі ўдзел ДУКДБП «Клічаўская ПМК-258», УКСП «Саўгас «Дабраволец» і іншыя арганізацыі, якія маюць патрэбу ў кадрах.
На 29 мая ў раёне заяўлена 107 вакансій у розных арганізацыях раёна,
з іх 76 – рабочыя прафесіі.
Інфармацыя аб актуальных вакансіях пастаянна размешчана на сайце райвыканкама. Выбар ёсць!
Працоўнае лета
Клічаўская раённая арганізацыя БРСМ плануе за лета працаўладкаваць важатымі ў аздараўленчы лагер «Ольса» членаў трох студэнцкіх атрадаў. У іх увойдуць студэнты-практыканты МДУ імя Аркадзя Куляшова і маладыя педагогі раёна.
Справы на карысць грамадства – кірунак дзейнасці і валанцёрскіх атрадаў. У прыватнасці, не так даўно валанцёры мясцовага аграрна-тэхнічнага каледжа і старшакласнікі клічаўскіх школ добраўпарадкавалі дзіцячую пляцоўку ў гарадскім парку. Напрыканцы мінулага тыдня РК ГА БРСМ сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, актывістамі БРСМ з ДУА «Сярэдняя школа №2 ім. П.І. Кавалёва» правялі акцыю «Чысты вадаём». Моладзь прыбрала бераг ракі Ольсы ў раёне гарадскога пляжа і маста.

Парадак – душа любой справы. Удзельнікі акцыі «Чысты вадаём»

Тэкст: Ніна ІЗОХ

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость