САМЫЯ КАРОТКІЯ НАВІНЫ

САМЫЯ  КАРОТКІЯ  НАВІНЫ

*#* Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя падтрымлівае дзеянні Беларусі па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса, яны адпавядаюць усім рэкамендацыям міжнароднага ведамства.

*#* Гэты тыдзень ва УА “СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Крываноса г. Клічава” прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Запланаваны тэматычныя класныя гадзіны, конкурсы малюнкаў і плакатаў, спартландыя. Завершыцца тыдзень дыскусіяй у 10 класе:  “Для чаго нам патрэбен саюз з Расіяй”.

*#* Па падземных камунікацыях нашага раёна пракладзена парамі больш за 17 тысяч кіламетраў медных правадоў і каля 1 тысячы кіламетраў оптавалакна. Праз кабельныя лініі сувязі тэлебачанне глядзяць 4 700 абанентаў, паслугай “Разумны дом” карыстаюцца больш за 400, шырокапалосным доступам у Інтэрнэт-3800 абанентаў.

*#* Аграрыі раёна прыступілі да комплексу вясновых палявых работ. У прыватнасці, на палеткі ўнесена 67 271 тона арганічных угнаенняў, што адпавядае 41-у працэнту ад вывезеных на палі. Вясновае ворыва глебы выканана на плошчы 1358 гектараў, прычым 319 з іх падрыхтаваныя да сяўбы. Першыя 39 гектараў раннімі яравымі культурамі засеялі хлебаробы УКСП  “Саўгас “ Ольса”. Азімыя культуры падкормлены на 4 307–і гектарах, што складае 50 працэнтаў да плана. Шматгадовыя травы падсеяны на 535–і гектарах.

 *#* Напрыканцы тыдня на працягу двух дзён адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне, што дазволіць школьнікам паспрабаваць свае сілы ў выкананні заданняў, аналагічных заданням ЦТ; рэальна ацаніць уласныя сілы і зверыць атрыманыя вынікі са школьнай адзнакай па той або іншай дысцыпліне.

Последние новости

Общество

В Беларуси подорожают билеты на поезда и электрички

30 июля 2025
Читать новость
Актуально

В лесу Кличевского района заблудились женщины: на помощь пришли спасатели

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Бюджет прожиточного минимума повышается в Беларуси с 1 августа

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйске пьяный мужчина за замечание ударил прохожего бутылкой по голове

30 июля 2025
Читать новость
ИМНС информирует

ИМНС сообщает о тестовом режиме работы по организации дифференцированного учета товаров, маркированных средствами идентификации 

30 июля 2025
Читать новость
Наши новости

Делегация китайской провинции Шэньси посетила Кличевский район

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем