Пяты мільён тон збожжа ўжо збіраецца па Беларусі

Пяты мільён тон збожжа ўжо збіраецца па Беларусі

Аб гэтым сведчыць аператыўная зводка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У лідарах — аграрыі Брэсцкай вобласці, дзе па стане на

Узнагароджванне экіпажа Уладзіміра СКАРАХОДАВА і Ігара ТАРАНЦОВА.

14 жніўня намалочана 1131,6 тыс. т. Хлебаробы Магілёўскай вобласці маюць на гэту дату 654,9 тыс. т . Свой уклад у важкі агульны каравай уносіць і Клічаўшчына. На раніцу 14 жніўня ўбраны 7881 гектар хлебных пасеваў, або 75 % да плану, намалочана 25 373 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,2 цэнтнера з гектара.

Спякота, дажджы вымушаюць хлебаробаў працаваць з максімальнай мабільнасцю і рэагаваць за хвіліны на ўмовы надвор’я.
Прыемна адзначыць, што на мінулым тыдні два экіпажы з УКСП “Саўгас “Ольса” – Уладзімір Скараходаў і Ігар Таранцоў, бацька і сын Вячаслаў Аркадзьевіч і Мікалай Вячаслававіч Цэлікавы – і камбайнер УКСП “Саўгас “Дабраволец” Віктар Аляксандравіч Шатуха намалацілі больш за 1000 тон збожжа новага ўраджаю.
У мінулы чацвер з ганаровай місіяй узнагароджвання перадавікоў прама на палеткі наведаліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Фальковіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Шалай. Яны ўручылі Уладзіміру Скараходаву і Ігару Таранцову адпаведны вымпел, каштоўныя падарункі, а на камбайне “загарэлася” зорачка, якая сведчыць, што ў яго бункер засыпалася больш за тысячу тон збожжа. Павіншаваў перадавікоў і старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдаль.
…Залацістыя палеткі, напоўнены спелым зернем колас, надзейны і верны сябар – камбайн. Гэту рамантыку ўдаецца спасцігнуць, на жаль, не кожнаму. Такая

На зернесушыльным комплексе УКСП «Саўгас «Дабраволец».

ідылія знаёмая толькі камбайнерам ды працаўнікам жніва. Дзякуючы гэтым людзям на прылаўках магазінаў і на сталах спажыўцоў заўсёды свежы, духмяны хлеб, а зернясховішчы гаспадарак поўняцца збожжам.
Гэта ўборачная кампанія далёка не першая ў працоўнай біяграфіі як нашых перадавікоў, так і ў вадзіцеляў, якія з пачатку жніва перавезлі ад камбайнаў больш за тысячу тон намалочанай збажыны. Сярод іх Уладзімір Харлап з ААТ “Бацэвічы-Агра”, Вячаслаў Барнавіцкі з КСУП “Тэльмана”, Уладзімір Рыбак з ААТ “Нясята-Агра” і інш. Гэтыя людзі добра ведаюць цану кожнай пагодлівай хвіліны на ўборцы, таму і стараюцца, каб і тэхніка была спраўнай і належным чынам загерметызавана, каб не было страт.

Людміла Аляксандрава.

Последние новости

Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Министерство по налогам и сборам совместно с операторами электронного документооборота проводит работу по нескольким направлениям

9 июля 2025
Читать новость