Юбіляры

Юбіляры

Канец жніўня. Лёгкі дожджык накрапвае. Але ён не псуе прыемны настрой усім, хто прыйшоў да Зінаіды Андрэеўны Трыгубенка, каб павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з 90-гадовым юбілеем!

Зінаідзе Андрэеўне крыху няёмка ад таго, што сустракаць гасцей прыхо-дзіцца седзячы на ложку. Але ўсе разумеюць і паважаюць яе шаноўны ўзрост і перажытыя ў вайну цяжкасці і выпрабаванні. Калі б не хворыя ногі, то і не скажаш, што размяняла дзясяты дзясятак. Такі ж прыгожы твар, жывы і дапытлівы розум, цікавасць да ўсяго, што адбываецца ў грамадстве і ў жыцці лю-дзей. Сын і ўнучка Наталля са сваёй сям’ёй клапоцяцца аб ёй, дапамагаюць ва ўсім і ствараюць умовы, каб было ёй утульна і камфортна ў сваёй хаце.

95-гадовы Міхаіл Сцяпанавіч СТУПЕНЬ сустрэў гасцей пры поўным парадзе. У святочным касцюме, пры медалях і ў акружэнні родных. Ён жыве ў кватэры разам з сям’ёй унучкі Жанны.

Ветэранам-юбілярам уручылі прывітальны адрас ад раённага выканаўчага камітэта, а таксама цёплыя словы віншаванняў і кветкі, падарункі ад вучняў СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Крываноса, ад раённай арганізацыі «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў», грамадскіх арга-нізацый БРСМ, «Белая Русь» і «Фонд міру» .

Усё жыццё Міхаіл Сцяпанавіч працаваў на мясцовым малаказаводзе. Яго павіншавалі з юбілеем прадстаўнікі ўпраўляючай кампаніі холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина кринка». Павіншаваў сябра і Яўген Георгіевіч Гурбо, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Мы таксама віншуем нашых дарагіх ветэранаў. Жадаем здароўя моцнага, доўгага веку, радасці ад дзяцей і ўнукаў.

Аліна СУДНІК .

Фота аўтара.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем