Хлеб – гэта праца, жыццё, Радзіма

Хлеб – гэта праца,  жыццё, Радзіма

Напярэдадні раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» на пытанні карэспандэнта раённай газеты адказвае Віталь Іванавіч СІТА, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. 
– Віталь Іванавіч, Вы, як ніхто ў раёне, ведаеце ўсё да драбніц аб хлебе надзённым. Раскажыце, калі ласка, як сёлета хлеб новага ўраджаю дастаўся працаўнікам вёскі.
– Як вядома, лёгкага хлеба ніколі не бывае. І ў чарговы раз, нягледзячы на прыродныя катаклізмы, нашы хлебаробы дастойна выканалі пастаўленую задачу. Становішча спраў у аграрным сектары закранае інтарэсы кожнага чалавека, бо ён з’яўляецца вырашальным у забеспячэнні не толькі харчовай бяспекі краіны, а і дабрабыту насельніцтва.
Сёлета ў аграпрамысловым комплексе раёна праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці сельгас-прадукцыі, мадэрнізацыю вы-творча-тэхнічнай базы, паляпшэнне фінансавага становішча гаспадарак.
Работа, якая праводзіцца ў галіне раслінаводства, да-зволіла атрымаць у сельгас-арганізацыях, сялянскіх фермерскіх гаспадарках нядрэнныя рэзультаты. Для дасягнення важкіх рэзультатаў, безумоўна, імкнуліся выкарыстоўваць і новыя тэхналогіі, і тэхнічнае пераўзбраенне.
– Колькі зерня намалацілі сёлета? Якія з сельгасарганізацый дабіліся лепшых паказчыкаў?
– На палетках раёна збожжавыя і зернебабовыя культуры займалі 8556 гектараў, з іх 44 працэнты пло-шчаў былі адведзены пад пшаніцу і трыцікале – высокаэфектыўныя збожжавыя культуры. Таксама павялічаны плошчы пад зернебабовыя культуры (15 % у структуры збожжавых), зерне якіх з’яўляецца натуральным замяняльнікам бялку для жывёлагадоўчай галіны.
Па выніках жніва намалочана 20 777 тон збожжа (без кукурузы), што склала 91% да ўзроўню мінулага года пры сярэдняй ураджайнасці 24,3 цэнтнера з гектара. Найбольш ураджайная культура на нашых землях – проса, яго ураджайнасць – 27,1 ц/га, у валавым зборы яго ўдзельная вага – 1,4 %.
Самую высокую ўраджайнасць збожжавых – па 38 цэнтнераў з гектара – атрымалі хлебаробы УКСП «Саўгас «Дабраволец».
Кукурузы на зерне намалочана 15 999 тон пры ўраджайнасці 76,4 ц/га, а ў «Дабравольцы» гэты паказчык перавысіў 102 цэнтнеры з гектара.
Вынікова спрацавалі ў раёне па рапсу: намалочана 2593 тоны масланасення, або 105 % да ўзроўню 2018 года пры сярэдняй ураджайнасці 12,2 ц/га.
Сельгасарганізацыі раёна паспяхова выканалі дзяржаўны заказ па продажы збожжа. У агульную скарбонку адпраўлена 4299 тон зерня.
– Восенню дбаюць, якім будзе ўраджай налета. Чым цяпер жывуць аграрыі раёна?
– У гаспадарках працягваецца комплекс восеньскіх палявых работ. Агранамічныя службы ўдакладняюць структуры пасяўных плошчаў, карэкціруюць севазвароты, падбіраюць участкі, на якіх будуць вырошчвацца найбольш высокарэнтабельныя культуры. Завершана сяўба азімых на плошчы 8579 гектараў, вядзецца ўздым зябліва. Тэхніка, што адпрацавала лета, ставіцца на зімовае захаванне.
Не менш важная справа – назапашванне і ўнясенне пад яравую сяўбу мінеральных угнаенняў, арганікі. Па стане на 10 лістапада, унесены калійныя ўгнаенні на плошчы 1119 га з нормай унясення 140 кг/га дзеючага рэчыва калію. Вывезена ў гаспадаркі амаль 286 тон вадкіх азотных угнаенняў.
Пад ураджай будучага года зябліва ўзнята на 4282 гектарах (45 % да плана). Стаіць цёплае надвор’е, і гэта работа яшчэ працягваецца.
– З размовы з Вамі можна зрабіць выснову: руплівыя, добрасумленныя, адказныя хлебаробы Клічаўскага краю праводзяць важныя сельскагаспадарчыя кампаніі на належным узроўні. Што Вы ім пажадаеце напярэдадні раённых «Дажынак»?
– Вялікі дзякуй усім працаўнікам аграпрамысловага комплексу раёна. Старанна папрацавалі кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты, механізатары, камбайнеры, вадзіцелі, работнікі зернетакоў, прыёмшчыкі і тыя, хто гатаваў ежу. Я шчыра жадаю ўсім здароўя, новых працоўных дасягненняў і сямейнага дабрабыту.
Аліна СУДНІК.

Последние новости

Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость
Интервью

Виды на спорт и туризм

20 декабря 2024
Читать новость
СОБЫТИЯ

Новоселье накануне Нового года

20 декабря 2024
Читать новость