Больш за дзясятак механізатараў змагаліся за званне лепшага аратага Клічаўскага раёна

Больш за дзясятак механізатараў змагаліся за званне лепшага аратага Клічаўскага раёна

Магутныя трактары «Беларус-3022» і “Беларус -1221” як пад лінейку выстраілі на адным з палеткаў ААТ “Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”, шыроказахватныя плугі блішчалі пад промнямі майскага сонца. Рокат тэхнікі разносіўся па наваколлі…


У сераду на мінулым тыдні на Клічаўшчыне прайшоў конкурс аратых, падчасякога механізатары прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства.
Больш за дзясятак механізатараў змагаліся за званне лепшага аратага раёна. На трактарах «Беларус-3022» з плугам ППО-8-40 ім неабходна было заараць участак плошчай 0,80 гектара, а для тых, хто працаваў на «Беларус-1221» з плугамі ППО-4-40, участак плошчай 0,40 гектара.
Дырэктар УА “Магілёўскі вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, кансультавання і аграрнай навукі”, дацэнт кафедры сельскагаспадарчых машын Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Якаў ЯРОЦКІ перад пачаткам спаборніцтваў адзначыў, што раённы конкурс распрацаваны на аснове абласных рэкамендацый. Глыбіня ўзворвання, шырыня захвата плуга, заглубленне і выглубленне плуга і іншыя пазіцыі ўлічвалі члены судзейскай камісіі.
Падчас урачыстага адкрыцця старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар ФАЛЬКОВІЧ адзначыў, што такія конкурсы спрыяюць павышэнню прафесійнага майстэрства, паляпшаюць якасць работ, што ў выніку станоўча адбіваецца на павелічэнні ўраджайнасці сельгаскультур. Ён пажадаў поспехаў удзельнікам спаборніцтва.
Пасля жараб’ёўкі механізатары паехалі на адведзеныя ім участкі. Ацэньвалі работу аратых кампетэнтныя суддзі.
Па выніках конкурсу лепшымі аратымі раёна прызнаны механізатар ААТ “КлічаўРАПТЗ” Павел Кунцэвіч і механізатар ААТ “Бацэвічы-АГРА” Уладзімір ГАНЧАРОНАК; на другім месцы – араты КСУП “Будзённага” Сяргей ГОЛУБ і механізатар ААТ “Нясята-АГРА” Андрэй ГУЛЕЎ; трэцяе месца занялі механізатар УКСП “Саўгас “Дабраволец” Іван САЛАНОВІЧ і механізатар ААТ “Максімавічы-АГРА” Віталь КАРНАЧ.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Механізатары, якія не занялі прызавых месцаў, таксама атрымалі вымпелы і грашовыя прэміі.

Людміла Аляксандрава.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Кличевляне делятся мнением о сегодняшнем интервью Президента журналисту “Time”

8 августа 2025
Читать новость
Актуально

Кличевляне делятся мнением о сегодняшнем интервью Президента журналисту “Time”

8 августа 2025
Читать новость
Отделение ГАИ информирует

Комитет судебных экспертиз напоминает: технические неисправности – основная причина ДТП

8 августа 2025
Читать новость
Это интересно

В России «забанили» продукцию пяти белорусских предприятий. Одно находится в Могилевской области

8 августа 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Стало известно, какому мировому изданию Лукашенко дал интервью в конце июля

8 августа 2025
Читать новость
Молодёжь

Позвольте представиться

8 августа 2025
Читать новость