Бібліятэкар – прафесія! Бібліятэкар – прызванне!

Бібліятэкар – прафесія!  Бібліятэкар – прызванне!

Сучасная бібліятэка не можа заставацца ўбаку ад змен, што адбываюцца ў свеце, краіне ў цэлым і ў прафесіі ў прыватнасці. Сёння бібліятэкі – тыя ўстановы, якія забяспечваюць адкрытасць і бясплатны доступ да інфармацыі. Яны фарміруюць грамадзянскую свядомасць, ствараюць умовы для развіцця і самарэалізацыі асобы і навучання на працягу ўсяго жыцця.

Насельніцтва Клічава і раёна абслугоўвае ДУК «Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна», у якую ўваходзяць цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі і 12 сельскіх бібліятэк-філіялаў, адна з якіх – бібліятэка-клуб.

Жыхарам горада і раёна яны прапануюць фонд больш за 203 тысячы экзэмпляраў кніг, аудыякніг, электронных выданняў, перыёдыкі. Чытачамі бібліятэк раёна з’яўляюцца каля 62% насельніцтва Клічаўшчыны. Усе бібліятэкі на сённяшні дзень камп’ютарызаваны.

На базе гарадскіх і сельскіх бібліятэк працуюць аматарскія аб’яднанні па інтарэсах рознай тэматыкі: края-знаўства, экалогія, здаровы лад жыцця, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і іншых. Рэалізуюцца тут разнастайныя мэтавыя праграмы па духоўна-маральным выхаванні, краязнаўству, прапагандзе беларускай літаратуры, па працы з дзецьмі і іншыя.

У сцянах бібліятэк раёна працуюць крыху больш за 30 бібліятэчных супрацоўнікаў, большая частка з якіх адшчыравала тут па 10 і значна больш гадоў — гэта тыя, хто прыйшоў сюды на ўсё жыццё, хто любіць чытачоў і бібліятэчную справу. З гэтай кагорты прафесіяналаў і Тамара Сяргееўна Еўдакімава, бібліятэкар чытальнай залы дзіцячай бібліятэкі, Вольга Мікалаеўна Лескавец, бібліятэкар чытальнай залы цэнтральнай бібліятэкі, Наталля Стэфанаўна Доўбня, метадыст цэнтральнай бібліятэкі, Таццяна Васільеўна Баранава, намеснік дырэктара ДУК «Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна», Таццяна Уладзіміраўна Грычанок, бібліятэкар аддела камплектавання цэнтральнай бібліятэкі.

З 2001 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта свята кнігі і чытання, свята бібліятэкараў, чытачоў і аматараў кніжнага багацця.

Ад душы віншую калег з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, цікавых адкрыццяў, творчых момантаў, поспехаў у жыцці. Няхай нязменнымі спадарожнікамі ўсюды і заўсёды будуць цікавыя і захапляльныя раманы, паэмы і апавяданні, прыгожыя вершы. Няхай выдатныя творы адцягнуць вас ад шэрасці дзён і адкрыюць шлях да нязведанага.

Ірына ФЯСЬКО,

дырэктар ДУК «Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна».

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем