Юныя эколагі паляцяць у Калінінград

Пакуль  адны  дзеці  ў  гарачыя  ліпеньскія  дні   бясконца  плешчуцца   ў  Ольсе,  шэсць  вучняў  з   клічаўскіх  школ:  Сяргей  Сэка, Яна  Чысцякова,  Крысціна  Сазанавец, Анастасія  Ускова,  Аляксандра  Чыжонак,  Аляксей  Букаты (на  здымку  злева  направа) – разам  з  настаўніцай  Наталляй  Аляксееўнай  Кніга   адпачывалі  ў  рэспубліканскім  лагеры  “Юны  эколаг”.
Больш   за  50  школьнікаў  з  усіх  рэгіёнаў  Беларусі  ў    эколага-біялагічным  лагеры  правялі  незабыўныя  10  дзён,  дзе  на базе ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі  цэнтр  экалогіі  і  краязнаўства» у   рамках  рэспубліканскага  профільнага аздараўленчага  лагера  «Юны эколаг»  адбыўся  і  рэспубліканскі  злёт  юных  эколагаў.
Дапытлівыя   хлопчыкі  і  дзяўчынкі,  якія цікавяцца  біяразнастайнасцю  расліннага  і  жывёльнага свету, пытаннямі  стану  навакольнага  асяроддзя,  шукалі  правільныя  адказы  па  такіх   раздзелах навукі,  як  «Геабатаніка», «Глебазнаўства», «Гідрабіялогія», «Арніталогія»,  «Энтамалогія».  Клічаўляне  не  падвялі ,  як  і  летась,  і  на  гэты  раз  выступілі  выдатна.    З  дыпломамі  ІІ  і  ІІІ  ступені  прыехалі  дадому  Сяргей  Сэка, Аляксандра  Чыжонак,   Анастасія  Ускова.
Па  выніках    мерапрыемства    была  сфарміравана  каманда Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў злёце  юных эколагаў  Беларусі і Расіі «Экалогія без межаў”.   У  канцы  ліпеня  на тэрыторыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай  установы «Нацыянальны парк  «Куршская каса»  Калінінградскай вобласці  Магілёўскую  вобласць  будуць  прадстаўляць  нашы  юныя  эколагі  Аляксей  Букаты і Аляксандра  Чыжонак   (СШ № 1), Сяргей  Сэка,  Крысціна  Сазанавец,  Анастасія  Ускова ( СШ № 2).

Последние новости

Год малой радзімы

“На селе работать и жить интересно”! Что удивило ребят в Кличевском районе?

16 августа 2025
Читать новость
Знай наших

С заботой о каждом школьнике: как Кличевщина готовится к 1 сентября

15 августа 2025
Читать новость
Кличевщина

Каникулы с пользой: Кличевская молодежь в студенческих отрядах

15 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

Услышали – сделали: реагирование Кличевского райисполкома на просьбы местных жителей

15 августа 2025
Читать новость
Жатва - 2025

Доска почета (по состоянию на 14 августа)

15 августа 2025
Читать новость
Актуально

Золотые руки Кличевской жатвы 2025

15 августа 2025
Читать новость