Чакае зямля збожжа адборнага…
Кожную хвіліну добрага надвор’я берагуць у СВУ «Зарэчны» ДЛГУ «Клічаўскі лясгас«. Бо якраз той дзень, які год корміць
. Закрываюць тут вільгаць на палях, рыхтуюць глебу пад сяўбу, падкормліваюць мінеральнымі тукамі шматгадовыя травы, азіміну, рапс.
Па стану на ўчарашні дзень пасеялі ўжо 94 гектары яравых збожжавых і зернебабовых культур (52,2%). А вядзе сяўбу вопытны механізатар Іван Васільевіч Маркаў. Старанны ён чалавек па натуры, а тэхніка – выдатная: энерганасычаны трактар «Беларус-3022» (толькі ў мінулагоднім жніўні купілі) у счэпе з сучасным пасяўным агрэгатам.
Н. Ізох








