УСМЕШКІ СЯБРОЎ

Спартыўнае  мерапрыемства  “Усмешкі  сяброў”,   якое адбылося  ў  дзіцячым  садку  №5, стала  сапраўдным  святам  для  малышоў.  Агульнавядома,  што  бацькам   хочацца, каб  іх дзеці раслі  не толькі здаровымі, але і разумнымі, спартыўнымі, творчымі.
—Фарміраванне   здаровага  ладу  жыцця  пачынаецца  з  самага  ранняга  ўзросту.  Да  таго  ж,  у   перыяд  падрыхтоўкі  і  правядзення  спартыўных  свят,  якіх  у нашай дашкольнай  установе  праводзіцца  шмат,  дзеці  атрымліваюць  магчымасць  праявіць  актыўнасць,  ініцыятыву,  самастойнасць, – заўважае  кіраўнік  фізвыхавання  Таццяна  Уладзіміраўна  ЯКІМАВЕЦ. –  Зараз  мы падрыхтавалі  для  малечы  сюрпрызы  і  цікавыя  эстафеты,  конкурсы.  Пастараліся  задзейнічаць  усе  аспекты  эмацыянальнага  і  фізічнага  развіцця  дашкалят.  Дарослыя    пераапрануліся  ў  казачных  герояў  і  на  ўласным  прыкладзе  паказалі  дзеткам,  наколькі  важна  мець  сапраўдных  сяброў,  якія  ў  любых  абставінах  гатовыя  аказаць  дапамогу,  падтрымку,  суцешыць  і  падзяліць  няўдачы.
Свята  прамільгнула,  а  тыя  ідэі  і  выхаваўчыя  задачы,  якія  ставілі  перад  сабой  педагогі,  той  эмацыянальны  зарад,  што  атрымалі  малышы,  надоўга  застануцца  ў  дзіцячай  памяці  і  акажуць  пазітыўны  ўплыў  на  фарміраванне  асобы.

Святлана  ТАРЭЛКА,
намеснік  загадчыка  дзіцячага  сада  №5
па  асноўнай
дзейнасці.

Последние новости

Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость
Год малой радзімы

Герои Кличевской жатвы

22 августа 2025
Читать новость
Актуально

Мужчина таинственно исчез в Минске 19 лет назад. Недавно его нашли

21 августа 2025
Читать новость
Актуально

Почему листья меняют цвет?

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем