Узнагароды ветэранам

На  нашай  зямлі  даўно  не  чуваць  разрываў  бомбаў  і  снарадаў,  не  лятаюць  у  небе  варожыя  самалёты  і  смяротныя  кулі  не  шукаюць  чарговых  жывых  мішэней…
Мір,  заваяваны  высокай  цаной – жыццямі  мільёнаў  людзей,  трэба  зберагаць  для  будучых  пакаленняў  і  заўсёды  помніць  пра  гераічны  подзвіг  нашага  народа.  Воінам-франтавікам,  салдатам  і  падпольшчыкам,  партызанам  мы,  удзячныя  нашчадкі,  ад-даём  даніну  павагі  і  памяці.
Юбілейныя  медалі  «70  год  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў»  уручылі  ветэранам  Вялікай  Айчыннай  вайны  раёна.  Урачыстае  мерапрыемства  з  гэтай  нагоды  адбылося  ў  раённым  краязнаўчым  музеі.  Заслужаныя  ўзнагароды  франтавікам  са  словамі  шчырай  удзячнасці  за  мір  і  спакой  на  нашай  зямлі  ўручыў Ф. В. Вашчыла,  старшыня  раённага  выканаўчага  камітэта.  Свае  музычныя  віншаванні  падарылі  вакалісты  раёна:  Аляксандр  Кушнер,  Крысціна  Ціхамірава,  Вольга  Мацюшонак  і  інш.
А. П. Ярошка,  намеснік  начальніка  аддзела  ідэалагічнай  работы,  культуры  і  па  справах  моладзі,  А. В. Шакола,  ваенны  камісар  райваенкамата,  В. М. Сазонаў,  старшыня  раённай  ветэранскай  арганізацыі,  наведалі  тых  ветэранаў,  якія  па  стане  здароўя  не  змаглі  прысутнічаць  на  свяце,  павіншавалі  з  надыходзячым юбілеем,  уручылі  медалі.

Алена  ГАНЧАРОВА.
Фота  аўтара.

Последние новости

Поздравление

Уважаемые работники и ветераны налоговых органов!

13 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем