ТЭНІСНАЕ ПАПУРЫ З УДЗЕЛАМ КЛІЧАЎЛЯН

Мінулы  год  для  майстроў  малой  ракеткі  Клічаўшчыны  быў  надзвычай  насычаным,  і  завяршыўся  ён  таксама   калейдаскопам  спаборніцтваў  розных  узроўняў:  ад раённых  да  рэспубліканскіх.

9 – 11  снежня  ў  горадзе  Магілёве  прайшлі  гульні  2-га  тура  каманднага  першынства  Рэспублікі  Беларусь  сярод  дзяўчынак і  хлопчыкаў  2003  года  нара-джэння  і  маладзей.  У  складзе  камандаў,  якія  адстойвалі  гонар  Магілёўшчыны,  выступілі  і  юныя  тэнісісты  з  Клічава – Аліна  Ра-дзюкевіч  і  Канстанцін  Чыжонак.  У  выніку  гульняў  абласная  каманда  дзяўчынак,   як  і  ў  першым  туры  першынства  ў  лістападзе,  заняла  3-е  месца, а каманда  хлопчыкаў  пацвердзіла  ранейшы  свой  рэзультат – 5-е  месца.  У  асабістым  заліку  Аліна  Радзюкевіч  заваявала  9-е  месца,  Канстанцін  Чыжонак – 6-е.
16 – 19  снежня  ў  Мінску  адбылося  каманднае  першынство  Рэспублікі  Беларусь   па  настольным  тэнісе  сярод  дарослых.   У  ім  прымалі  ўдзел  каманды  ўсіх  абласцей,  акрамя  Брэсцкай,  і  3  каманды  з  горада  Мінска.  У  першым  туры  першынства  каманда  Магілёўшчыны  паказала  высокае  майстэрства  і  ўзнялася  на  трэцюю  прыступку  п’едэстала  гонару.  У  складзе  каманды  выступаў  і  ўраджэнец  Клічава,  майстар  спорту  па настольным  тэнісе  Вадзім  Антонаў.
20 – 22  снежня  ў  сталіцы  прайшло  адкрытае  першынство  СДЮСШАР-1  БФСТ  «Дынама»  сярод  дзяўчынак  і  хлопчыкаў  2002  года  нараджэння  і  мала-дзей.  У  іх  спаборнічалі   юныя  тэнісісты  Брэсцкай,  Гродзенскай,  Мінскай  і  Магілёўскай  абласцей  і  горада  Мінска.    Нашым  землякам  Аліне  Радзюкевіч  і  Канстанціну  Чыжонку  выпаў  гонар  прадстаўляць  на  спаборніцтвах  Магілёўскую  вобласць.    Барацьба  за  перамогу  была  сапраўды  цяжкай,  бо  да  тэніснага  стала   на  паядынак  выходзілі  лепшыя  тэнісісты  Беларусі.  Так,  у  групе,  дзе  вы-ступала  Аліна  Радзюкевіч,  гулялі  22  спартсменкі.   На  жаль,  ёй  не  ўдалося  выйсці  ў  1-шы  фінал.  У  2-м  фінале,  дзе  разыгрываліся  з  9  па  16  месцы,  у  выніку  ўсіх  праведзеных  гульняў  яна  стала   першай  (заняла 9-е  месца).  Гэты  вынік   даўся  няпроста,  бо  сярод   канкурэнтаў  былі  і  сапраўдныя  зоркі  айчыннага  настольнага  тэнісу.  Напрыклад,  мінчанка  Юлія  Залеская,  якая  займае  1-е  месца  ў  рэйтынгу  Рэспублікі  Беларусь  сярод  11-гадовых  спартсме-нак.  Нават  яна  патрапіла  толькі  ў  2-гі  фінал  гэтага  першынства  і  заняла  тут  11-е  месца.
Не  менш  напружаная  барацьба  ішла  і  паміж   хлопчыкамі.  Канстанцін  Чыжонак  таксама   спаборнічаў  у  2-м  фінале  першынства  і  заваяваў  10-е  месца  з  23.
28  снежня  адбыўся   2-гі   раённы  пераднавагодні  турнір  па  настольным  тэнісе  сярод  дзяўчынак і  хлопчыкаў  1999  года  нараджэння  і  маладзей,  які  прайшоў  у  спартыўнай  зале  ДЮСШ.  За  перамогу  ў  ім  спаборнічалі  22  спартсмены  з  Востраўскай,  Максімавіцкай,  Каўбчанскай  СШ   і  СШ  №1  Клічава.  На  першым  этапе  спаборніцтваў  ішла  барацьба  за  права  патрапіць  у  васьмёркі  лепшых  тэнісістаў  сярод  дзяўчынак і  хлопчыкаў,  на  другім – вы-значаліся  прызёры  і  пераможцы  турніру.
У  ходзе  спаборніцтваў  «вікторыю»  сярод  хлопчыкаў  атрымалі:  Канстанцін   Чыжонак  (1-е  месца)  і  Максім  Петрушкевіч (2-е  месца) з  СШ  №1,  Руслан  Бурымскі (3-е  месца) з  Каўбчанскай  СШ.  Сярод  дзяўчынак  пераможцамі  сталі:  Аляксандра  Чыжонак  (1-е  месца)  і  Аліна  Радзюкевіч  (2-е  месца),  вучаніцы  СШ №1,  Мілена  Канстанцінава  (3-е  месца)  з  Максімавіцкай  СШ.
Настольны  тэніс – вясёлая  гульня,  яна  развівае  імклівасць  і  хуткасць  рэакцыі,   дапамагае  навучыцца  пралічваць  складаныя  сітуацыі  ў  кароткія  імгненнні.  Быць  першым,  быць  лепшым – заўсёды  цяжкі  шлях,  тым  больш  у  спорце.  Узнагародай  для  16  фіналістаў  раённага   турніру  сталі  не   толькі  дыпломы  Клічаўскай  ДЮСШ,  але  і  падарункі   ад   спонсараў,  сярод  якіх  як  арганізацыі  горада,  так  і  асобныя  грамадзяне,  прыватныя  прадпрымальнікі.  Гэта  верная  прыкмета  дабрыні  сэрцаў  і   прыярытэту  здаровага  ладу  жыцця.

Юрый  Чыжонак,
трэнер  Клічаўскай  ДЮСШ.

Последние новости

Благоустройство

Благоустройство продолжается

11 июля 2025
Читать новость
Обсудим

Одни выбрасывают, другие сортируют вместо них…

11 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

На родной земле живи как хозяин

11 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Спасибо за труд, профессионализм и преданность делу!

11 июля 2025
Читать новость
Дорожная служба

Их работа – ровные дороги

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Министерство по налогам и сборам совместно с операторами электронного документооборота проводит работу по нескольким направлениям

9 июля 2025
Читать новость