Спартыўнае жыццё раёна

У  першынстве  раёна  па  біятлоне  ўдзельнічалі  9  каманд  школьнікаў  1998-2002 г. н.  Высокі  ўзровень  падрыхтоўкі  паказалі  юныя  спартсмены  Максімавіцкай  СШ  (настаўнік  фізкультуры  М. І. Саладуха).  Як  сведчаць  рэзультаты  спаборніцтваў,  яны  не  толькі  выдатныя  лыжнікі,  але  і  трапныя  стралкі. На  рахунку  максімаўчан  6  перамог  у  асабістым  за-ліку.  Натуральна,  што  яны  і  сталі  пераможцамі  спаборніцтваў.
Дастойнымі  сапернікамі  былі  і  юныя  спартсмены  з  Пярэкальскай  СШ,  якія  занялі  2-е  месца  (настаўнік  фізкультуры  У. А. Ільінчык),  на  трэцім – каманда  Каўбчанскай  СШ  (настаўнік  фізкультуры  А. А. Трушко).
У асабістым  заліку  сярод  дзяўчат  малодшай  групы  2001-2002 г. н.  перамагла  Дар’я  Хейдэр  з  Пярэкальскай  СШ,  другое  і  трэцяе  прызавыя  месцы  падзялілі  адпаведна  юныя  біятланісткі  Максімавіцкай  СШ  Ірына  Ахмедзьянава  і  Анастасія  Лашкевіч.  У  старэйшай  групе  лідзіравала  Мілена  Канстанцінава  з  Максімавіч,  на  другім  месцы – яе  сяброўка  па  камандзе  Аляксандра  Панцялеева, Антаніна  Шамаль  з  Пярэкальскай  СШ  заняла  3-е  месца.
Сярод  хлопчыкаў  малодшай  групы  не  было  роўных  Арцёму  Хадунову  з  Максімавіцкай  СШ, на  другім  месцы – Стас  Макарэвіч  з  гэтай  жа  каманды,  трэцяе  месца  заняў  Дзяніс  Астапчук  з  СШ  № 1  горада.
У  старэйшай  групе  не  было  роўных  Сяргею  Жубаеву  (Ганчанская  СШ),  другое  і  трэцяе  прызавыя  месцы  падзялілі  адпаведна  юныя  біятланісты  Пярэкальскай  СШ  Дзмітрый  Хейдэр  і  Сяргей  Грузд.

Сяргей  БЕЛАБАРОДЫ,
дырэктар  ДЮСШ.

Последние новости

Земляки

Непростое это дело – целый день возить людей

26 октября 2025
Читать новость
Интервью

Жизнь за рулём

26 октября 2025
Читать новость
Дорожная служба

Мастера дорожных дел

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожной службы района!

26 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем