Спаборнічалі юныя стралкі

Школьнікі  раёна  спаборнічалі  ў  стральбе  з  пнеўматычнага  пісталета  і  вінтоўкі.
Сёлета  спаборніцтвы  былі  прысвечаны  70-годдзю  Перамогі.  Па  іх  выніках    чэмпіёнамі  сталі  клічаўляне,  выхаванцы  трэнера   С. Т.  Эртмана  (СШ  №2),  якія  набралі  найбольшую  колькасць  ачкоў — 194 ,  на  другім  месцы — зборная  каманда  Максімавіцкай  і  Каўбчанскай  сярэдніх  школ  ( трэнеры  А. І.  Саладуха  і  А. А.  Трушко ),  замыкаюць  тройку  лідараў  вучні  Нясяцкай  СШ  (трэнер  А. І.  Калячонак).  У  асабістым  першынстве  сярод  дзяўчат  у  стральбе  з  пісталета  лепшыя  рэзультаты  ў  вучаніц  СШ  №2  горада.  Самай  трапнай  сярод  іх  была  Лізавета  Міхнёнак,  на  другім  месцы — Ала  Калініна,  трэцяе  месца  заняла  Анастасія  Лагушка.  Сярод  юнакоў  лідзіраваў  Сяргей  Бобрык  з  Каўбчанскай  СШ,  другое  і  трэцяе  месцы  па-дзялілі  вучні  СШ  №2  горада   Яўген  Габрусь  і  Раман  Ерафееў.
У  стральбе  з  вінтоўкі  сярод  юнакоў  перамог  Аляксандр  Кошаль  з  Максімавіцкай  СШ,  на  другім  месцы — вучань  Доўгаўскай  СШ  Сяргей  Міхалап,  трэцяе  месца  заняў  Яўген  Пінчук  з  Мак-сімавіцкай  СШ.  Сярод  дзяўчат  самай  трапнай  была  Анастасія  Панцялеева  (Дзмітраўскі  ВПК),  другое  і  трэцяе  месцы  падзялілі  нясяцкія  школьніцы  Дзіяна  Лычкоўская  і  Кацярына  Рыжковіч.
Не  знайшлося  аматараў  па-ўдзельнічаць  у  спаборніцтвах  сярод  вучняў  СШ  №1  горада,  Бацэвіцкай  і  Востраўскай  сярэдніх  школ.
Пераможцы  раённых  спаборніцтваў  адстойвалі  гонар  нашага  раёна  ў  абласной  спартакіядзе,  дзе  заваявалі  трэцяе  агульнакаманднае  месца.

Вадзім  КУПЦОЎ,
метадыст  РУМК  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама.

Последние новости

Актуально

Подготовка к ОЗП: рассказываем, кто и когда должен подготовить отопительные системы

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«100 Катюш в одном строю»: стань голосом Великой Победы!

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко на встрече с послом Сербии: отношения складываются хорошие, несмотря на определенные нюансы

5 мая 2026
Читать новость
Земляки

Специалист из Кличева о профессии связиста

5 мая 2026
Читать новость
Год Белорусской женщины

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

5 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Блиц-опрос: читатели о «Сцяг Саветаў»

5 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем